4 траўня 2024, Субота, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прызначыў Румаса і Караева адказнымі за ўраджай

32
Лукашэнка прызначыў Румаса і Караева адказнымі за ўраджай

Дыктатар правёў нараду, дзе распавёў пра сянажныя траншэі і кармы.

Лукашэнка падчас селектарнай нарады ў аўторак нагадаў удзельнікам аб планах на цяперашняе жніво і паўшчуваў кантралёраў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Сёлета плануецца сабраць збожжавых і зернебабовых 8,672 млн тон, рапсу - 766,3 тысячы т, ільновалакна - 52,6 тысячы т, цукровых буракоў - блізу 5 млн т, кукурузы на зерне - 1,717 млн тон, бульбы - 1,1 млн т, агародніны - амаль 600 тысяч т.

«Гэты план павінен быць жалезабетонна выкананы, - падкрэсліў ён. - Выкананне плана, які вызначаны, - закон».

Пры гэтым Лукашэнка адзначыў, што кантрольныя органы павінны звяртаць увагу не на колькасць камбайнаў, якія ўдзельнічаюць у работах, а на выкананне плана на жніво. «Дзяржзаказ, нарыхтоўка, якасць дзесьці паглядзець - гэта галоўнае. А мы ходзім па пятах і расказваем, калі сеяць, як сеяць, калі прыбіраць, якой тэхнікай, - яны гэта ўжо даўно прайшлі і забыліся. Таму давайце арыентавацца на асноўныя моманты», - cказаў Лукашэнка.

«Мы ў мінулым неўрадлівым годзе за зіму з'елі ўсе запасы: і не толькі збожжа, але і травяністыя кармы, якія ляжалі ў траншэях, у курганах. Трэба гэты рэзерв папоўніць», - сказаў Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што ў кожнай гаспадарцы неабходна назапасіць кармоў на паўтара-два гады. «І сакавітых, і сухіх», - дадаў ён.

«Патрабаванні будуць вельмі жорсткімі, калі вы, не дай бог, праваліце ўвод у строй сянажных траншэй. Мы гаворым: трэба нарыхтаваць, трэба нарыхтаваць. Але якасных кармоў у курганах мы не атрымаем - патрэбныя траншэі. І гэты план ёсць, ён павінен быць выкананы. Пакуль у гэтым годзе ён выконваецца адсоткаў на 10-15», - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

«Што да паліва мы дамовіліся - гэта адказнасць урада і асабіста Сяргея Румаса. Па паліву і ўгнаеннях шукайце схемы: як толькі магчыма, трэба падтрымаць», - сказаў Лукашэнка. Ён таксама даручыў пры неабходнасці падтрымаць гаспадаркі збожжаўборачнай тэхнікай, але пры гэтым забяспечыць кантроль за яе правільным захоўваннем.

«Юрый Хаджымуратавіч (міністр унутраных спраў Юрый Караеў. - заўв.), калі ласка, падключыцеся да гэтага працэсу. Зрабіце, як вы правялі II Еўрапейскія гульні: нідзе не было відаць міліцыі, а парадак быў ідэальным», - заявіў Лукашэнка.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках