3 траўня 2024, Пятніца, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: У Міністэрстве аховы здароўя працуюць сляпыя і глухія?

37
Леанід Заіка: У Міністэрстве аховы здароўя працуюць сляпыя і глухія?
Леанід Заіка

Вядомы эканаміст ацаніў ініцыятыву Міністэрства аховы здароўя.

Міністэрства аховы здароўя прапанавала беларусам дасылаць фота чэкаў на лекі, набытыя за мяжой, калі іх кошт адрозніваецца ад кошту аналагічных прэпаратаў у Беларусі, паведамляе «Радыё Рацыя». Такім чынам спецыялісты Міністэрства аховы здароўя праводзяць аналіз кошту лекаў у рамках «работы для магчымага зніжэння кошту некаторых лекавых сродкаў».

- Мяне вельмі здзівіла ініцыятыва Міністэрства аховы здароўя, бо такімі пытаннямі звычайна займаюцца маркетынгавыя фірмы. А гэтая прапанова больш нагадвае будаўніцтва чыгунных домнаў у кожнай кітайскай вёсцы. Нават не ведаю, каму прыйшла ў галаву такая «светлая ідэя», але ёй я проста здзіўлены. Напрыклад, прышлю я ў міністэрства чэк на лекі, якія купіў у Польшчы ці ў Расеі ўдвая танней, чым у Беларусі. І што пасля гэтага? Што вы зможаце зрабіць? Гэтыя лекі адразу патаннеюць?

Увогуле, з людзей у гэтым плане ідзе самы сапраўдны здзек. Кошты ў разы завышаныя, многія лекі прадаюцца толькі па рэцэптах, хоць у суседніх краінах іх можна набыць свабодна і танней. Пра гэта ў Міністэрстве аховы здароўя не ведаюць? Там працуюць сляпыя і глухія? - гаворыць вядомы эканаміст Леанід Заіка.

- А чаму ў Беларусі напраўду такія высокія кошты лекаў?

- Мабыць, некаторым вельмі выгадна, каб захоўвалася такая сітуацыя. Вось, напрыклад, на розныя даступныя лекі ўводзяць рэцэпты, якія выпісваюць лекары. А ім дае рэкамендацыі міністэрства, чым лячыць людзей. Гэта тыповы спрут, які дасягнуў нацыянальнага ўзроўню. Паліклінікі і так забітыя пад завязку, то для чаго ўвялі дадатковыя рэцэпты на лекі? Адным словам, Міністэрства аховы здароўя не шукае лёгкіх шляхоў.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках