3 траўня 2024, Пятніца, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія: беларусу, які ваяваў супраць Украіны, пагражае 15 гадоў за тэрарызм

Чэхія: беларусу, які ваяваў супраць Украіны, пагражае 15 гадоў за тэрарызм

Цяпер беларус адбывае пакаранне ў чэшскай турме за цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Чэшскія следчыя абвінавацілі ў тэрарызме беларуса Аляксея Ф., які доўгі час жыве ў краіне.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Denik N.

Беларуса абвінавацілі ў далучэнні да прарасейскіх баевікоў на ўсходзе Украіны. 40-гадовы мужчына не ўпершыню мае праблемы з законам.

Цяпер ён адбывае пакаранне ў чэшскай турме за цяжкія цялесныя пашкоджанні.

«У ліпені паліцэйскі орган пачаў крымінальны пераслед замежнага грамадзяніна ў сувязі з удзелам ва ўзброеным канфлікце ва Украіне», - заявіў Марэк Бодлак з Вярхоўнай пракуратуры.

У перыяд з 2014 да 2016 года Аляксей Ф. некалькі разоў выязджаў на непадкантрольную ўраду Украіны тэрыторыю, дзе браў удзел у баях на баку прарасейскіх тэрарыстаў, пасля чаго вяртаўся ў Чэхію.

У 2018 годзе ім зацікавіўся чэшскі Нацыянальны цэнтр барацьбы з арганізаванай злачыннасцю.

«Паводзіны асоб, якія ваююць на баку паўстанцаў супраць законнай, прызнанай на міжнародным узроўні ўлады Украіны, павінны з юрыдычнага пункту гледжання быць кваліфікаваныя як злачынства», - падкрэсліў намеснік Вярхоўнага пракурора Чэхіі Адам Башні.

Паводле абвінавачвання ў тэрарызме 40-гадоваму беларусу пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Дакумент пра выстаўленне абвінавачання ў тэрарызме яму ўручылі ў турэмнай камеры.

Чэшскія праваахоўнікі цяпер расследуюць дачыненне блізу 20 грамадзян краіны да ўдзелу ў баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны на баку прарасейскіх баявікоў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках