3 траўня 2024, Пятніца, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыя адправіла міжпланетную станцыю да Месяца

16
Індыя адправіла міжпланетную станцыю да Месяца
ФОТА: ISRO

Індыя паспяхова запусціла месячную экспедыцыю «Чандраян-2».

Індыя запусціла да Месяца міжпланетную станцыю «Чандраян-2», якая складаецца з пасадачнай платформы, месяцахода і арбітальнага апарата. Калі пасадка, запланаваная на пачатак верасня, пройдзе паспяхова, Індыя стане чацвёртай краінай, якая здолела пасадзіць касмічны апарат на паверхню Месяца, паведамляе svoboda.org.

Ракета-носьбіт GSLV Mk.III стартаваў з касмадрома на востраве Шрыхарыкота ў бенгальскай заліве а 14:43 паводле мясцовага часу (а 00:13 паводле Менску). Трансляцыя пуску вялася ў Youtube-канале Індыйскай арганізацыі касмічных даследаванняў.

Першапачаткова запуск планавалі правесці 15 ліпеня, але яго спынілі за 56 хвілін да старту праз тэхнічныя праблемы. У космас адпраўленыя спадарожнік, які павінен будзе на працягу года знаходзіцца на арбіце Месяца і фатаграфаваць яго паверхню, пасадачная платформа «Вікрам» і месяцаход «Прагаян».

Першапачаткова Індыя разлічвала, што запусціць «Чандраян-2» да Месяца ў 2013 годзе разам з Расеяй. Але пасля правалу расейскай місіі «Фобас-Грунт» у 2011 годзе ад партнёрства з Масквой вырашана было адмовіцца, нагадвае выданне «Медуза».

У апошнія гады паміж касмічнымі дзяржавамі пачалася новая месячная гонка. У 2017 годзе прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў «Дырэктыву што да касмічнай палітыкі», згодна з якой NASA плануе адправіць пілатаваную місію на Месяц не пазней 2023 года і таксама вывучае магчымасць стварэння там базы. Не пазней 2030 года накіраваць чалавека на Месяц плануе Кітай, да 2031 года - Расея.

Калі на спадарожнік Зямлі ўдасца высадзіць месяцаход, Індыя стане чацвёртай краінай у свеце, пасля СССР, ЗША і Кітая, якой гэта атрымалася.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках