Майк Пампэа: Іран мае ілжывую прыроду
- 22.07.2019, 16:34
- 6,640
Дзяржсакратар ЗША заявіў, што да заяваў Тэгерана трэба ставіцца са скептыцызмам.
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэа ў каментары заявы ўладаў Ірана аб тым, што яны выявілі і арыштавалі 17 шпіёнаў, якія працавалі на Цэнтральную выведвальную ўправу (ЦРУ), адзначыў, што Тэгеран часта выкарыстоўвае ілжывыя заявы. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на Fox News.
«Гэта ў іх прыродзе - хлусіць свету», - сказаў ён.
Паводле слоў дзяржсакратара, неабходна са значнай доляй скептыцызму ставіцца да праўдзівасці сцвярджэнняў афіцыйнага Тэгерана.