Сталі вядомыя магчымыя спаборнікі БАТЭ ў 3-м коле кваліфікацыі да Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы
- 22.07.2019, 14:26
- 7,818
Матчы трэцяга кваліфікацыйнага раунда запланаваныя на жнівень.
У швэйцарскім Ньёне скончылася лёсаванне трэцяга кваліфікацыйнага этапу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Магчымымі спаборнікамі БАТЭ сталі славенскі «Марыбор» і швэдскі АІК. Чэмпіёны Беларусі згуляюць з пераможцамі гэтага супрацьстаяння, піша tut.by.
Для таго, каб прайсці ў трэці кваліфікацыйны раунд, барысаўцам трэба падолець па суме двух матчаў нарвежскі «Русенборг». Першая гульня гэтых каманд адбудзецца ўжо ў сераду.
Матчы трэцяга кваліфікацыйнага кола запланаваныя на 6/7 і 13 жніўня.
Для выхаду ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў трэба пераадолець чатыры раунды.
Калі ж БАТЭ саступіць, то сустрэнецца з баснійскім клубам «Сараева» ў трэцім кваліфікацыйным этапе Лігі Еўропы.