3 траўня 2024, Пятніца, 0:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Абаронная прамысловасць Расеі задыхаецца праз мілітарызм Пуціна

5
Bloomberg: Абаронная прамысловасць Расеі задыхаецца праз мілітарызм Пуціна

Крэмль замовіў шмат зброі, але грошай на яе вытворчасць не даў.

Цягам апошняга дзесяцігоддзя Уладзімір Пуцін растраціў 300 мільярдаў даляраў на рознага кшталту зброю, што вылілася ў размовы пра гіпергукавыя боегалоўкі і беспілотныя ядзерныя субмарыны.

Але абаронная прамысловасць Расеі апынулася пад цяжарам вялікіх пазык. Расейскія чыноўнікі цяпер кажуць, што гэты груз настолькі вялікі, што стратэгічны сектар цяпер задыхаецца. Пра гэта піша Bloomberg (пераклад - unian.net).

Намеснік прэм'ер-міністра РФ Юрый Барысаў на канферэнцыі нядаўна заявіў, што прамысловасць «ледзь зводзіць канцы з канцамі». Ёй бракуе грошай на інвеставанне ў распрацоўку новых важных тэхналогій.

«Мы звярнуліся да прэзідэнта з просьбай расчысціць гэта партфоліа пазык», - сказаў ён, дадаўшы, што гаворка ідзе пра больш чым два трыльёны рублёў.

Абслугоўванне гэтых пазык адбірае цалкам усю гадавы прыбытак цэлай галіны. Чыноўнікі і аналітыкі кажуць, што значная частка запазычанасцяў цягнецца гадамі.

Яны сталі следствам кіроўных памылак і неэфектыўнасці ў дзяржаўных кампаніях, якія займаюцца вытворчасцю расейскай зброі.

Калі ў 2017-2018 гадах Крэмль пачаў скарачаць фінансаванне праз змяншэнне коштаў нафты, якая застаецца галоўным экспартам краіны, праблемы абароннай прамысловасці сталі яшчэ вастрэйшымі.

«Гэтая бомба запаволенага дзеяння вось-вось выбухне», - сказаў намеснік Цэнтра аналізу стратэгій і тэхналогій Канстанцін Макіенка.

У ядры праблемы тое, як Расея напаўняе свой вялікі бюджэт закупкі ўзбраенняў. Урад не выдзяляе сродкаў на новыя сістэмы датуль, пакуль яны не будуць пабудаваныя.

Такім чынам, вытворцы вымушаныя браць пазыкі ў камерцыйных банкаў, каб кампенсаваць выдаткі. Часта гэта адбываецца пад дзяржаўныя гарантыі. Але адсоткавыя стаўкі гэтых крэдытаў высокія і перавышаюць 10% гадавых. Пра гэта сведчаць урадавыя звесткі.

Такім чынам, абаронная прамысловасць застаецца з вялізнымі пазыкамі. У Stratfor прааналізавалі зброю, якую Крэмль дэманстраваў на парадзе 9 траўня «Абслугоўваць гэтыя пазыкі стане яшчэ цяжэй, бо ўрад скарачае выдаткі на новыя закупы», - сказаў галоўны аналітык «абаронпраму» Антон Данілаў-Данілян.

Ён абвінавачвае кіраўніцтва ў памылках, якія прывялі да цяжкай сітуацыі ў сектары. «Сёй-той сябе пераацаніў, іншыя ўстанавілі занадта нізкія кошты або ўзровень даходаў выявіўся адмоўным. Сёй-той пралічыўся ў ацэнках кошту вытворчасці сістэм на заводах», - дадаў ён.

Праблема пагоршылася яшчэ і праз затрымкі ў выплатах ад экспарту. Пакупнікі расейскай зброі баяцца, што ЗША іх абкладуць санкцыямі за гэта.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках