3 траўня 2024, Пятніца, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звесткі ЦВК: Партыя Зяленскага атрымлівае большасць месцаў у Радзе

9
Звесткі ЦВК: Партыя Зяленскага атрымлівае большасць месцаў у Радзе

У Вярхоўную Раду Украіны праходзяць пяць партый.

Цэнтральная выбарчая камісія Украіны апрацавала 35,51% электронных пратаколаў акруговых выбарчых камісій у шматмандатных выбарчых акругах на пазачарговых выбарах у Вярхоўную Раду, у лідарах «Слуга народа» - 42,19%. Пра гэта паведамляе liga.net са спасылкай на прэс-службу ЦВК.

На другім месцы - «Апазіцыйная платформа - За жыццё» - 12,75%, трэцім - «Еўрапейская салідарнасць» - 8,71%, чацвёртым «Бацькаўшчына» - 8,15%, пятым - «Голас» - 6,39%.

З улікам звестак мажарытарных акруг (дзе «Слуга народа» атрымлівае 120 месцаў з 199) партыя Уладзіміра Зяленскага атрымлівае больш за 230 месцаў з 424, гэта значыць больш за 50%.

ФОТА: CVK.GOV.UA
Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках