3 траўня 2024, Пятніца, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея паставіла падножку беларускай эканоміцы

8
Расея паставіла падножку беларускай эканоміцы

Што будзе далей?

Эканоміка не апраўдала чаканняў ураду. Такога слабога росту не было ўжо даўно. Выданне banki24.by тлумачыць прычыны рэзкага запаволення і публікуе прагноз на 2020 год.

Паводле першай ацэнкі Белстата, рост валавога ўнутранага прадукту (ВУП) Беларусі за першую палову 2019 года склаў 0,9%.

У грашовым выражэнні ВУП дасягнуў 60,3 млрд BYN. Дарэчы, у пачатку ліпеня Белстат перагледзеў ацэнку ВУП за першы квартал 2019-га.

У выніку замест +1,1% атрымаўся прырост на 1,3%. Згодна з прагнозам ураду, у студзені-сакавіку эканоміка Беларусі павінна была вырасці на 0,6%, а за студзень-чэрвень – на 1,8%.

На факт выйшла, што другі квартал быў цалкам завалены: рэальны рост апынуўся ўдвая ніжэйшы. Паводле нашых ацэнак, рост ВУП за красавік-чэрвень 2019 года склаў усяго 0,5%. Гэта найгоршы паказнік з пачатку 2017 года, калі ў першым квартале эканоміка падрасла толькі на 0,4%.

На піку ў першым квартале 2018 года дадатак да ВУП дасягаў 5,3%. Адной з асноўных прычынаў правалу ВУП стала паступленне «бруднай» нафты праз трубаправод «Дружба». Няякасная сыравіна з Расеі закаркавала трубу і даволі доўгі час не давала нафтаперапрацоўцы эфектыўна функцыянаваць.

Таксама быў заблакаваны экспарт беларускай нафты за мяжу. Наша нафта аб'ёмам 1,6 млн тонаў за год здабываецца на Гомельшчыне і экспартуецца ў Нямеччыну. Самымі пацярпелымі сферамі ў 2019 годзе выступілі транспарт і аптовы гандаль.

Перавозкі грузаў за 6 месяцаў упалі на 8,2%, грузазварот – на 7,6%, аптовы таваразварот – на 3,7%. Менавіта арганізацыі транспарту займаюцца вывазам нафты і нафтапрадуктаў, а кампаніі аптовага гандлю – продажам вуглевадародаў. Не цешаць і валавыя паказнікі прамысловасці.

Прамысловая вытворчасць зніжаецца ў адносінах да 2018 года ўжо 2 месяцы запар. У траўні скарачэнне выпуску ў прамысловасці склала 3,3%, у чэрвені – 0,9%. Праз гэтую прасадку вытворчасць за 6 месяцаў вырасла ўсяго на 0,1%. Растуць запасы гатовай прадукцыі на складах прамысловых прадпрыемстваў.

Калі на 1 ліпеня 2018 года складскія запасы складалі 4,218 млрд BYN (59,7% ад месячнага выпуску), то на 1 ліпеня 2019-га – 4,853 млрд BYN (63,4%). Пакуль што эканоміка расце за кошт спажывецкага попыту і інвестыцый.

Продажы ў рытэйле за першае паўгоддзе выраслі на 5,5%, інвестыцыі ў асноўны капітал – на 4,9%. Рост таваразвароту ідзе дзякуючы павелічэнню заробкаў і пенсій, інвестыцыі штурхаюць угору выдаткі на новае абсталяванне. Што будзе з беларускай эканомікай у другой палове 2019-га і ў 2020-м? Па-першае, на карысць ураду пачне працаваць эфект нізкай базы 2018 года. У трэцім квартале ВУП вырас на 2,2%, у чацвёртым – на 1,4%.

Для параўнання: у першым паўгоддзі 2018-га рост за першы квартал дасягаў 5,3%, за другі – 3,9%. Іншымі словамі, эканоміка падрасце проста на фоне «дрэннай» паловы 2018 года.

Адзін з істотных чыннікаў зніжэння ВУП у канцы 2018 года – нізкі ўраджай збожжавых і афіцыйна не пацверджаная чума свіней. У 2019 годзе аграрыі нібыта адужалі гэты негатыў, і ўжо ў ліпені-жніўні рост эканомікі павінен паскорыцца. Па-другое, да канца года павінны аднавіцца транзітныя і экспартныя плыні нафты і нафтапрадуктаў у краіны Еўразвязу і Украіну. Гэта таксама зробіць падтрымку слабому росту ў эканоміцы.

Тыдзень таму Мінэканомікі раскрыла кансерватыўны прагноз у росце ВУП за ўвесь 2019 год – 2,5%. Такую ацэнку агучыў намеснік міністра Дзмітрый Ярашэвіч. Ёсць накіды ўрада і на 2020 год. Згодна з праектам прагнозу, «ва ўмовах адсутнасці кан'юнктурных шокаў» ВУП вырасце на 2,5%. Нагадаем, для выканання праграмы пяцігодкі эканоміка Беларусі ў 2019–2020 гг. павінна расці прыкладна ў 2 разы хутчэй.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках