У акцыі пратэсту ўзялі ўдзел больш за 22 тысячы чалавек.
20 ліпеня на праспекце Сахарава ў цэнтры Масквы адбыўся ўзгоднены мітынг за допуск незалежных кандыдатаў на выбары ў Масгардуму. Мітынг стаў выніковай і самай буйной акцыяй пасля штодзённых - цягам тыдня - сходаў прыхільнікаў незалежных палітыкаў на Трубнай плошчы ў Маскве.
Арганізатарам мітынгу выступіла Лібертарыянская партыя Расеі. У мерапрыемстве, якое прайшло мірна, узялі ўдзел больш за 22 тысячы чалавек. Упершыню на адной сцэне апынуліся прадстаўнікі розных палітычных сілаў.
«Новая газета» апублікавала фотарэпартаж з масавай акцыі пратэсту.