3 траўня 2024, Пятніца, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія лекары выявіліся запатрабаванымі ў Чэхіі

14
Беларускія лекары выявіліся запатрабаванымі ў Чэхіі

Тым часам у нашай краіне недахоп медыкаў.

У Чэхіі працуе больш за 3200 лекараў з іншых краін, паведамляе «Чешское радио» са спасылкай на Медычную палату гэтай краіны. У асноўным гэта спецыялісты са Славаччыны, Украіны і Расеі, Польшчы і Беларусі. На думку сябра Медычнай палаты Міхала Сойкі, прыток лекараў выкліканы гаротным станам медыцыны ў гэтых краінах.

«Мы выйграем ад таго, што гэтыя спецыялісты вывучаць чэшскую мову і застануцца тут. Галоўнае, каб мы не сталі перавалачнай станцыяй, праз якую яны паедуць у Нямеччыну або Аўстрыю», - адзначыў Міхаіл Сойка.

Раней у Чэхіі ў пачатку гэтага года ўздымалі пытанне нелегальнай міграцыі дактароў з краін па-за еўразонай, у першую чаргу ўкраінскіх і беларускіх. У Медычнай палаце адзначалі, што сотні лекараў не маюць неабходных кваліфікацыйных іспытаў і ставяць пад пагрозу якасць медыцынскай дапамогі.

«Калі да нас прыходзіць лекар са Славаччыны, праблем няма. Калі ён прыязджае з Польшчы і вывучае чэшскую мову, гэта таксама не праблема. Праблема ў тым, што лекары з Украіны ці Беларусі не праходзяць тэст на прыдатнасць», - адзначалі ў Медычнай палаце.

Тым часам у Беларусі назіраецца недахоп медыкаў. Для лекараў-спецыялістаў цяпер ёсць 4240 вакансій (амаль палова прапаноў з заробкам да 450 рублёў), для медсясцёр - 3330 (палова прапаноў з заробкам да 400 рублёў), піша tut.by.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках