26 красавiка 2024, Пятніца, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна расследуе імпарт запалак з Беларусі ды Расеі

5
Украіна расследуе імпарт запалак з Беларусі ды Расеі

У Беларусі найбуйнейшымі вытворцамі запалак з'яўляюцца «Барысаўдрэў» і «Пінскдрэў».

Міжведамасная камісія ў міжнародным гандлі пры Мінэканамразвіцця Украіны пачала антыдэмпінгавае расследаванне супраць імпарту запалак з Расеі і Беларусі.

Як паведамляе tut.by са спасылкай на прэс-службу Міністэрства эканамічнага развіцця, прычынай гэтаму стала скарга аднаго з украінскіх вытворцаў.

Паводле звестак міністэрства, агульны імпартны кошт запалак з Беларусі і РФ перавысіў 3 млн даляраў, а ўзровень дэмпінгавай маржы - 22,5% і 65,4% адпаведна.

«У перыяд 2016-2018 гадоў аб'ём імпарту з Расеі і Беларусі вырас у абсалютных паказчыках на 1,2%, доля такога імпарту што да спажывання ва Украіне ўзрасла на 9,4%, а што да вытворчасці - на 3,4%», - гаворыцца ў паведамленні.

Цікава, што нядаўна Украіна забараніла з 1 жніўня імпарт з Расеі запалак і шэрагу іншых тавараў на суму, большую за 500 млн даляраў.

У Беларусі найбуйнейшымі вытворцамі запалак з'яўляюцца «Барысаўдрэў» і «Пінскдрэў».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках