26 красавiка 2024, Пятніца, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Афнагель: У нас сур'ёзную інфармацыю хаваюць ад насельніцтва

5
Яўген Афнагель: У нас сур'ёзную інфармацыю хаваюць ад насельніцтва

Цяпер - самы час задумацца, што будзе з БелАЭС.

Аварыя на расейскай Калініскай АЭС у Цвярской вобласці - гэта дрэнны знак для Беларусі, заявіў «Радыё Рацыя» адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель.

На гэтым аб'екце праз кароткае замыканне былі спыненыя тры рэактары. Як кажа Яўген Афнагель, у Беларусі ў Астраўцы, на мяжы з Літвой, паблізу ад сталіцы гэтай краіны Вільні, будуецца АЭС паводле аналагічнага расейскага праекту.

«Мы ўсе ведаем, як яна будуецца. Мы ведаем, як у нас у краіне адбываюцца будаўнічыя работы, як ставяцца да працы. Як крадуць будаўнічыя матэрыялы, як нядбайна ставяцца да сваіх абавязкаў, як у нас здараюцца выбухі на салют, як у нас сходзяць цягнікі з рэек, як у нас будуюць дарогі, якія рассыпаюцца праз год-паўтара. А атамная электрастанцыя - гэта значна больш сур'ёзна. Большасць беларусаў, я думаю, памятаюць пра Чарнобыль і ведаюць пра небяспеку атамных электрастанцый. Для нашага народа гэта вельмі балюча», - заявіў Яўген Афнагель.

Яўген Афнагель нагадаў, што пры будаўніцтве АЭС у Астраўцы было некалькі сур'ёзных аварый. Напрыклад, пры мантажы там упаў і атрымаў пашкоджанні рэактар. Але поўнай праўды пра гэта і іншыя выпадкі ўлады грамадству так і не паведамілі. «У нас сур'ёзную інфармацыю хаваюць ад насельніцтва. Таму самы час усім задумацца, што мы ствараем, што мы запускаем і якую небяспеку гэта нясе для нашага народа і для суседзяў», - сказаў Яўген Афнагель.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках