26 красавiка 2024, Пятніца, 19:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску са стралянінай спынялі Lexus

7
У Менску са стралянінай спынялі Lexus
Иллюстрационное фото

Відавочна, міліцыянты памыліліся і затрымалі не тых, каго планавалі.

На сталічнай вуліцы Арлоўскай са стралянінай спынялі Lexus. У прэс-службе МУС пацвердзілі факт затрымання кіроўцы і двух пасажыраў аўтамабіля, піша «Радыё Свабода».

ФОТА: T.ME/NEXTA_TV

Паведамляецца, што міліцыянты выкарыстоўвалі зброю і спынілі аўтамабіль на дарозе з дапамогай службовага мікрааўтобуса. У МУС пацвердзілі гэты выпадак, але адмовіліся каментаваць інфармацыю пра тое, што міліцыянты памыліліся і затрымалі не тых.

«Праводзіліся аператыўныя мерапрыемствы, але ўсё адбывалася ў рамках прававога поля», - сказала пра здарэнне прэс-сакратарка МУС Беларусі Вольга Чамаданава.

Першым пра здарэнне паведаміў блогер Nexta ў сваім Telegram-канале.

ФОТА: T.ME/NEXTA_TV

Са слоў відавочцаў, удзень 15 ліпеня на вуліцы Арлоўскай пасля страляніны супрацоўнікі ў масках разбілі шыбу ў Lexus і «выцягнулі з яго трох чалавек». Яшчэ адзін сведка інцыдэнту пацікавіўся ў супрацоўнікаў, каго яны прадстаўляюць, і яму паказалі пасведчанні спецпадраздзялення міліцыі «Алмаз». Пазней з'явілася інфармацыя, што міліцыянты нібыта памыліліся і затрымалі не тых, каго планавалі.

Прэс-сакратарка МУС Беларусі не змагла адказаць, ці быў нейкі разбор дзеянняў «Алмаза» на вуліцы Арлоўскай. «Мне пра гэта невядома. У нас ніхто не звальняўся», - сказала Вольга Чамаданава.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках