5 траўня 2024, Нядзеля, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўвяла спецпадаткі на расейскае дызпаліва і звадкаваны газ

3
Украіна ўвяла спецпадаткі на расейскае дызпаліва і звадкаваны газ

Яны пачнуць дзейнічаць ужо з 1 жніўня гэтага года.

Урад Украіны на паседжанні 17 ліпеня ўвёў спецыяльныя падаткі на імпарт расейскага дызпаліва і звадкаванага газу.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў прадстаўнік прэзідэнта ў Кабінеце Андрэй Герус, піша unian.net. Так, з 1 жніўня адмысловая мыта на дызельнае паліва, якое пастаўляецца трубаправодным транспартам, будзе складаць 3,75% і 4% з 1 кастрычніка. Спецпадатак на пастаўкі звадкаванага газу складацьме 1,75% з 1 жніўня і 3% з 1 кастрычніка.

«Адпаведны падатак здыме маржу трэйдара-імпарцёра, якая перавышае рынкавую, узніклую з прычыны лагістыкі ды іншых фактараў. Калі тыповая рынкавая маржа ў буйной аптовай партыі складае 10-12 даляраў за тону, то на пастаўках трубаправодным транспартам такая маржа складала 35-40 даляраў за тону. Такім чынам, маржа трэйдара будзе прыведзеная да звычайных рынкавых узроўняў і адпаведная пастанова ніяк не паўплывае на раздробныя кошты на АЗС. Усе трэйдары будуць у роўных варунках», - паведамляе Герус.

Ён адзначае, што павышаць кошты асобныя імпарцёры не змогуць праз канкурэнтнае замяшчэнне рэсурсаў з альтэрнатыўных крыніц: Беларусь, Літва, Польшча, пастаўкі морам і гэтак далей.

Украінскі бюджэт дадаткова атрымае блізу 2 мільярдаў грыўняў за год.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках