5 траўня 2024, Нядзеля, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці застрэліўся былы кіроўца намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі?

У Берасці застрэліўся былы кіроўца намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі?

Малады афіцэр застрэліўся з табельнага пісталета.

У Берасці скончыў жыццё самагубствам чарговы супрацоўнік сілавых структур. Цела мужчыны знайшлі ў ягонай кватэры. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў тэлеграм-канале NEXTA. Побач ляжала перадсмяротная запіска, якая адразу ж была канфіскаваная «кім трэба», і пра яе змесціва крыніца не ў курсе. Вядома, што супрацоўнік застрэліўся з табельнага пісталета.

Ва ўпраўленні Следчага камітэта Беларусі Берасцейскай вобласці прызналі, што загінулы працаваў у іх кіроўцам. Неафіцыйна вядома, што не простым кіроўцам - малады афіцэр вазіў асабіста кіраўніка Берасцейскага УСК Аляксандра Рахманава, які 11 чэрвеня сышоў на падвышэнне ў Менск. Лукашэнка сваім указам прызначыў яго намеснікам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі - на месца Андрэя Уцюрына, што цяпер сядзіць пад следствам. А асабісты кіроўца Рахманава застаўся ў Берасці.

Як пасля ўсталявала экспертыза, малады афіцэр застрэліўся а 4:00 раніцы 15 ліпеня. Стрэл чулі суседзі - дом будаваўся для супрацоўнікаў сілавых структур Берасцейшчыны, якія ў ім, у асноўным, і пражываюць. Памыліцца яны не маглі. Аднак трапіць у кватэру загінулага супрацоўнікі следча-аператыўнай групы і медыкі хуткай дапамогі змаглі толькі а 23:00 вечара. Для пранікнення ў памяшканне прыйшлося прыцягваць ратавальнікаў МНС са спецабсталяваннем.

Ва ўсёй гісторыі шмат загадкавага: ёсць пакуль не правераная інфармацыя, што загінулы напраўду служыў не ў СК, а ў КДБ. Зрэшты, ён мог і сумяшчаць працу ў двух ведамствах адразу: практыка скасаванага яшчэ ў 1990-м годзе савецкага 9-га ўпраўлення (асабістая ахова буйных сілавікоў і чыноўнікаў) нікуды ў Беларусі не дзелася. Аднак самае цьмянае тут - сапраўдныя прычыны самагубства маладога афіцэра. Пра іх нам наўрад ці раскажуць. Або што-небудзь схлусяць.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках