Беларускі БАТЭ падолеў чэмпіёна Польшчы - 2:1
17- 17.07.2019, 22:49
- 26,528
Барысаўчане прайшлі ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.
У Глівіцэ завяршыўся матч у адказ 1-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў паміж польскім «Пястам» і беларускім БАТЭ. Беларусы падолелі чэмпіёнаў Польшчы з лікам 2:1.
Адзначым, на трыбунах стадыёна ў Глівіцэ можна было заўважыць бел-чырвона-белыя сцягі.
«Пяст» - БАТЭ - 1:2
Пяст: Плах - Пятроўскі (к), Чэрвіньскі, Корун, Кіркескаў - Канчкоўскі (Бадыя, 83), Дзічак, Хейтэлі, Валенсія, Фелікс (Акіна, 90) - Пажышак.
Запасныя: Шматула, Галубек, Гук, Моква, Сакалоўскі.
БАТЭ: Чычкан - Рыас, Волкаў, Сімавіч, Філіпавіч - Бага, Яблонскі, Бярозкін (Мукам, 75), Стасевіч (к) - Скавыш, Туамінен (Міліч, 57).
Запасныя: Свірскі, Ёнасен, Бяссмертны, Мухамедаў, Вілюмсан.
Галы: 1:0 - Чэрвіньскі (21, пас - Валенсія). 1:1 - Мукам (82, з пенальці за знос Міліча). 1:2 - Волкаў (87, пас - Стасевіч).
Папярэджанні: Яблонскі (32), Плах (82).
Нагадаем, у першай сустрэчы каманды разышліся мірам - 1:1.
У 2-м раўндзе Лігі чэмпіёнаў БАТЭ згуляе з нарвежскім «Русенборгам».