4 траўня 2024, Субота, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве трэці дзень праходзіць акцыя пратэсту на Трубнай плошчы

У Маскве трэці дзень праходзіць акцыя пратэсту на Трубнай плошчы

Расейскія апазіцыянеры заклікалі масквічоў выходзіць на акцыі кожны дзень.

У Маскве ў сераду праходзіць трэці дзень акцыі ў падтрымку незалежных кандыдатаў у маскоўскую гарадскую думу. Раней апазіцыянеры Любоў Собаль і Іван Жданаў заклікалі масквічоў выходзіць кожны дзень а сёмай гадзіне вечара на Трубную плошчу і патрабаваць рэгістрацыі незалежных кандыдатаў, паведамляе svoboda.org.

У аўторак выбарчая камісія ў Маскве зняла з выбараў апазіцыйных кандыдатаў Любоў Собаль, Івана Жданава, Дзмітрыя Гудкова, Сяргея Мітрохіна, Канстанціна Янкаўскаса і Юлію Галяміну.

Незалежныя палітыкі заявілі пра фальсіфікацыі з мэтай не дапусціць іх да ўдзелу ў галасаванні. Са слоў апазіцыянераў, сябры выбарчых камісій спецыяльна дапускаюць памылкі пры запаўненні дакументаў. Таксама зафіксаваныя выпадкі, калі кандыдатам заяўлялі, што людзі, якія паставілі за іх подпісы, памерлі ці не існуюць.

У нядзелю, панядзелак і аўторак у Маскве прайшлі акцыі пратэсту з патрабаваннем дапусціць да ўдзелу ў выбарах незалежных кандыдатаў. Акцыю 14 ліпеня разагнала паліцыя, было затрымана 39 чалавек, у тым ліку Ілля Яшын, Любоў Собаль, Івана Жданаў і Юлія Галяміна.

Пасля гэтага кіраўнік Масгарвыбаркама у эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы" заявіў, што гатовы сустрэцца з усімі апазіцыянэрамі, "калі яны да яго прыйдуць". Са слоў незалежных кандыдатаў, сустрэча з Гарбуновым не адбылася. Ён адмовіўся весці публічны дыялог у прысутнасці журналістаў

Выбары ў Маскоўскую гарадскую думу пройдуць ў адзіны дзень галасавання 8 верасня. Для ўдзелу ў іх кандыдатам не ад парламенцкіх партый трэба было сабраць некалькі тысяч подпісаў выбарцаў, зарэгістраваных у адпаведных акругах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках