4 траўня 2024, Субота, 6:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Італіі даложыць Сенату паводле справы аб фінансаванні РФ партыі ўлады

1
Прэм'ер Італіі даложыць Сенату паводле справы аб фінансаванні РФ партыі ўлады
ДЖУЗЭПЭ КОНЦІ
ФОТА: TPI.IT

Прызначаная дата слуханняў.

Прэм'ер-міністр Італіі Джузэпэ Контэ заявіў, што 24 ліпеня даложыць Сенату аб справе супраць памочніка віцэ-прэм'ера Джанлука Савайні, які нібыта дамаўляўся з расейцамі аб незаконным фінансаванні ультраправай кіроўнай партыі «Ліга».

Як паведамляе «Европейская правда», пра гэта піша ANSA.

Старшыня Дэмакратычнай партыі ў Сенаце Андрэа Маркучы заявіў, што Контэ пагадзіўся на просьбу партыі далажыць парламенту ў гэтым пытанні.

Віцэ-прэм'ер Матэа Сальвіні, міністр унутраных спраў і лідар «Лігі», адмовіўся дакладваць парламенту канкрэтна пра гэтую справу, але сказаў, што гатовы казаць пра гэта падчас свайго чарговага часу пытанняў да ўраду.

Дэмакратычная партыя патрабуе, каб Сальвіні даў справаздачу парламенту канкрэтна пра «расейскую» справе.

Пракуроры Мілана ў панядзелак днём выклікалі на допыт сябра «Лігі», памочніка Сальвіні Джанлука Савайні, які летась сустрэўся разам з двума іншымі італійцамі і трыма расейцамі ў адным з маскоўскіх гатэляў, каб нібыта абмеркаваць таемнае фінансаванне для партыі ў суме блізу $65 мільёнаў.

Падставай для гэтага стала тое, што на мінулым тыдні амерыканскае выданне Buzzfeed паведаміла, што атрымала аўдыёзапіс маскоўскай сустрэчы і апублікавала стэнаграму, у якой Савайні спрабуе дамовіцца з расейцамі.

Сальвіні запярэчыў, што ягоная партыя атрымала грошы з Масквы, а Савайні напярэдадні прыйшоў у пракуратуру, але скарыстаўся правам не адказваць на пытанні, адмовіўшыся даваць паказанні.

Контэ запэўнівае, што ягонаму ўраду не пагражае распад у выніку скандалу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках