4 траўня 2024, Субота, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі просіць склікаць пазачарговае пасяджэнне Вярхоўнай Рады Украіны

16
Зяленскі просіць склікаць пазачарговае пасяджэнне Вярхоўнай Рады Украіны
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

У прэзідэнта Украіны ёсць тры законапраекты.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да спікера Вярхоўнай Рады Андрэю Парубія з просьбай склікаць пазачарговае пленарнае пасяджэнне парламента заўтра, 18 ліпеня, для разгляду ўнесеных ім законапраектаў. Пра гэта распавёў намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Руслан Рабашапка, піша liga.net.

Першы законапраект тычыцца Вышэйшага антыкарупцыйнага суда. Рабашапка нагадаў, што заключныя раздзелы закона аб ВАС прадугледжваюць, што ўсе карупцыйныя справы, не толькі тыя, што тычацца топ-чыноўнікаў, будуць накіраваныя ў гэты суд. «Гэта азначае, што 38 суддзяў ВАС атрымаюць прыблізна 3500 спраў з першых жа дзён сваёй працы», - сказаў ён.

Пры гэтым у першай інстанцыі ўсяго 25 суддзяў, і яны не справяцца з наплывам спраў, што прывядзе да няздольнасці ВАС працаваць.

Другі закон тычыцца незаконнага ўзбагачэння. Трэці законапраект тычыцца штрафаў для тых, хто не паспеў размытніць аўтамабілі з еўранумарамі.

«У сувязі з гэтым Уладзімір Зяленскі звярнуўся да парламента з прапановай разгледзець законапраект, які адтэрмінуе выкарыстанне штрафных санкцый для тых, хто не паспее размытніць аўтамабілі з еўранумарамі», - паведаміў Рабашапка і ўдакладніў, што прапануецца падоўжыць тэрмін размытнёўкі яшчэ на 90 дзён.

Паводле інфармацыі Мінінфраструктуры і МУС Украіны, адзначыў ён, сёння ў краіне яшчэ ад 600 000 да 800 000 аўто на замежнай рэгістрацыі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках