3 траўня 2024, Пятніца, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Tages anzeiger: Блізкасць да Масквы можа дорага абысціся Сальвіні

4
Tages anzeiger: Блізкасць да Масквы можа дорага абысціся Сальвіні
МАТЭА САЛЬВІНІ

Віцэ-прэм'ер Італіі трапіў у скандал праз сувязі з РФ.

"Матэа Сальвіні доўгі час ганарыўся сваімі сувязямі з Крамлём. (...) Але цяпер блізкасць да Масквы можа яму дорага абысціся", – піша швэйцарскае выданне Tages-Anzeiger, (пераклад – inopressa.ru).

«Пакуль яшчэ незразумела, ці звязаныя магчымыя непрыемнасці з ягонай палітычнай наіўнасцю або з меркавана злачыннай фінансавай сквапнасцю на карысць сваёй партыі. Абедзве трактоўкі дыскваліфікуюць яго, – адзначае аўтар артыкула Олівер Майлэр. – Італьянская юстыцыя вывучае падазрэнне, згодна з якім пасланнікі Сальвіні задумалі нафтавае пагадненне з расейскімі агентамі, дзякуючы якому ў касу "Лігі Поўначы" павінны былі паступіць 65 млн даляраў».

"Праванацыяналістычная еўрапейская ўрадавая партыя, якая штодня прапаведуе суверэнізм і выкрывае Брусэль... прадае Крамлю сябе і тым самым краіну, – паказвае выданне. – Гэта, верагодна, магло б зрынуць і самога Сальвіні, пра якога раней усе думалі, што яму нічога не можа нашкодзіць".

Пры гэтым, прадаўжае Майлэр, сувязі Рыма з Масквой – не вынаходка Сальвіні. Так, расейскі "цар" асабліва добра ладзіў з Сільвіа Берлусконі. "Абодва сустракаліся на роўных", – кажа Серджа Рамана, былы амбасадар Італіі ў Маскве і экс-прадстаўнік краіны пры NATO.

"Сальвіні, у сваю чаргу, – хлопчык на пабягушках для Пуціна", – кажа Рамана. Фанат, якія зробіць усё дзеля сэлфі з зоркай. Іх стасункі, на думку дыпламата, цалкам асіметрычныя. Для Пуціна Сальвіні – толькі адзін з многіх інструментаў, якія ён выкарыстоўвае для таго, каб нашкодзіць Еўрапейскаму Звязу. Можна таксама сказаць: Сальвіні – пуцінскі паслугач", – гаворыцца ў артыкуле.

У Італіі цяпер задаюцца пытаннем, чаму аўдыязапіс перамоваў быў агучаны толькі цяпер. "Здагадак шмат, адна з іх: Масква, верагодна, раззлавалася таму, што нядаўна Сальвіні схіляўся ў Вашынгтоне перад Дональдам Трампам, іншым сваім кумірам. (...) Як бы там ні было: вонкавапалітычныя дылетанты Рыма – авантурысты на сусветнай арэне. А самую вялікую рызыку нясе Італія", – вынікуе Tages-Anzeiger.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках