3 траўня 2024, Пятніца, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Смятана падаражэла на 55%»: Як змяніліся кошты праз тры гады пасля дэнамінацыі

29
«Смятана падаражэла на 55%»: Як змяніліся кошты праз тры гады пасля дэнамінацыі

Чаму так адбываецца?

З моманту, калі ў беларускага рубля адрэзалі адразу чатыры нулі, прайшло тры гады. Аднак многія жыхары нашай краіны да гэтага часу пераводзяць кошты «на старыя грошы». І бачачы змены на крамных цэтліках, адчуваюць сябе падманутымі. Чаму так адбываецца і як змяніліся кошты пасля дэнамінацыі, даведалася Intex-press.

Параўноўваць журналісты надумалі не сярэднія кошты, якія штомесяц прыводзіць Белстат, а чэкі з баранавіцкіх крамаў. Для чысціні параўнання бралі адны і тыя ж тавары ў адных і тых жа крамах.

Пучок зеляніны падаражэў у 2,5 разы

Больш за ўсё, мяркуючы з чэкаў, за тры гады падаражэлі малочныя прадукты і мяса. Да прыкладу, 200-грамовы пакет смятаны адной і той маркі за гэты час мала таго, што стаў на 55% даражэйшым, так і плацім мы цяпер ужо за іншы прадукт. У ліпені 2016-га тлустасць гэтай смятаны была 28%, а ў ліпені сёлета – 25%.

Ці, напрыклад, цвёрды сыр. У 2016 годзе ён прадаваўся ў фасоўцы 210 грамаў, а цяпер – 200 грамаў. Здавалася б, нейкія 10 грамаў. Але розніца ў кошце на кіло амаль 75 капеек.

Але далёка не ўсе прадукты падаражэлі. Да прыкладу, кошт на цукар-пясок, наадварот, знізіўся. І нават без зніжак ён сёння каштуе хай трохі, але танней, чым тры гады таму.

Падрослыя за тры гады кошты ў крамах не ідуць ні ў якое параўнанне з ростам коштаў на гародніну і садавіну на рынках.

Звычайны пучок зеляніны, які ў ліпені 2016-га можна было набыць за 20–30 капеек, падаражэў за гэты час у 2,5 разы! А паводле таго кошту, за які тры гады таму прадавалі самыя дарагія памідоры, сёння прадаюць самы танны неліквід.

Затое кошт на агуркі мала змяніўся: у ліпені 2016-га за кіло прасілі ад 60 капеек да 1 рубля, цяпер – ад 60 капеек да 2 рублёў.

Без хлеба з батонам

Пасля дэнамінацыі кошты ў Беларусі, паводле інфармацыі афіцыйнай статыстыкі, выраслі ў цэлым прыкладна на 17%. Але, лічачы інфляцыю ў краіне, Белстат бярэ звесткі пра сотні відаў тавараў.

Адны могуць даражэць у некалькі разоў, а іншыя таннець.

Спажывец жа, як правіла, набывае нашмат менш тавараў. Адпаведна, ягоная персанальная інфляцыя можа адрознівацца ад афіцыйнай.

Калі ў ліпені 2016 года на 10 рублёў мы маглі набыць курыцу, пакет малака і хлеб з батонам, то ў ліпені сёлета гэтай сумы хопіць толькі на курыцу і малако.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках