26 красавiка 2024, Пятніца, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Упершыню паказаны палёт на турыстычным касмалёце

1
Відэафакт: Упершыню паказаны палёт на турыстычным касмалёце

Рычард Брэнсан паабяцаў, што зробіць палёт на касмаплане ўжо да канца гэтага года.

Гэтае відэа было зробленае ў час праведзенага ў лютым сёлета выпрабавання субарбітальнага турыстычнага карабля VSS Unity (SpaceShipTwo). Ролік дэманструе ўключэнне ракетнага рухавіка касмаплана і ягоны пад'ём да мяжы атмасферы, піша rusjev.net.

Падчас тэсту на борце VSS Unity знаходзіліся тры чалавекі: пілоты Дэйв Макей і Майкл Мазучы, а таксама Бэт Мазэс – галоўны астранаўт-інструктар Virgin Galactic.

У ходзе палёту касмаплан развіў максімальную хуткасць 3.04 М (3650 км/г) і дасягнуў адзнакі 89.9 км, устанавіўшы новы рэкорд вышыні для SpaceShipTwo.

Выпрабаванне стала важнай вяхой, ушчыльную наблізіўшы Virgin Galactic да пачатку рэгулярных турыстычных рэйсаў. Пасля тэсту кіраўнік кампаніі Рычард Брэнсан паабяцаў, што зробіць палёт на касмаплане ўжо да канца гэтага года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках