26 красавiка 2024, Пятніца, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авакаў: Прысуд украінскаму нацгвардзейцу будзе абскарджаны

18
Авакаў: Прысуд украінскаму нацгвардзейцу будзе абскарджаны
Фото: mvs.gov.ua

Італійскі суд прысудзіў Віталя Марківа да 24 гадоў пазбаўлення волі.

Пастанова італійскага суда, які прысудзіў да 24 гадоў пазбаўлення волі вайскоўца Нацыянальнай гвардыі Украіны Віталя Марківа, будзе абскарджаная. Пра гэта 12 ліпеня ў Twitter заявіў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў, паведамляе "Гордан".

"24 гады Віталю Марківу - несправядлівая і ганебная пастанова італійскага суда. Яна будзе абскарджаная. Наш гвардзеец і дзяржава Украіна не вінаватыя ў гібелі рэпарцёра Андрэа Ракелі. Ён стаў ахвярай агрэсіўнай Расеі, якая развязала ў Славянску вайну на Данбасе. Будзем змагацца далей!" - напісаў ён.

Марківа затрымалі ў Балонні 30 чэрвеня 2017 года паводле падазрэння ў датычнасці да забойства італійскага фотарэпарцёра Андрэа Ракелі і ягонага расейскага перакладчыка 24 траўня 2014 года ў раёне Славянска Данецкай вобласці. Паводле версіі следства, знаходзячыся на гары Карачун, Маркіў перадаў інфармацыю аб знаходжанні журналістаў украінскага войска.

У Міністэрстве ўнутраных спраў Украіны распавядалі, што крымінальную справу супраць Марківа італьянскія праваахоўнікі адкрылі са сведчання французскага журналіста, які падаў відэашэраг, які нібыта пацвярджае дачыненне Марківа да забойства Ракелі.

Украінскія праваахоўнікі мяркуюць, што гібель італійца і расейца адбылася з прычыны артабстрэлу з боку расейскіх-тэрарыстычных войскаў. У падраздзяленні Марківа не было мінамётаў, якія вялі агонь па меркаванаму месцазнаходжанню журналіста, тлумачылі ў МУС.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках