26 красавiка 2024, Пятніца, 5:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як настаўнік гісторыі кінуў школу і пачаў прадаваць сувеніры з нацыянальнай сімволікай

4
Як настаўнік гісторыі кінуў школу і пачаў прадаваць сувеніры з нацыянальнай сімволікай

Ці ёсць попыт на «Пагоню» сярод беларусаў у рэгіёнах?

Настаўнік гісторыі кінуў работу ў школе, якая яму вельмі падабалася, і адкрыў крамку тавараў з беларускай сімволікай "Мроя". "Пражыць на заробак настаўніка ў рэгіёне і пракарміць сям'ю немагчыма" - распавядае Дзяніс Мядзведзеў Сяргей Ціханоўскаму на канале "Краіна Для Жыцця".

Каб "выйсці ў нуль" па выніках месяца прадпрымальніку трэба прадаваць 100 футболак, што не заўсёды атрымліваецца зімой. Такія крамкі з беларускімі таварамі з сімволікай ужо закрыліся ў некаторых абласных цэнтрах Беларусі, але Дзяніс спадзяецца, што ягоная справа не памрэ і беларусы будуць купляць футболкі і сувеніры з "Пагоняй" і беларускай тэматыкай. У Гомелі найбольш папулярныя футболкі з рыссю, сімвалам горада, і "Пагоняй".

На пытанне: ці не баіцца ён гандляваць таварамі з "Пагоняй", Дзяніс адказаў, што гэта міф і няма ніякіх праблем з гэтым. Самі пакупнікі часта перапытваюць і баяцца купляць і насіць адзенне з сімволікай, хоць ніякага закона, які забараняе няма.

Каб жыць у Краіне Для Жыцця, Дзяніс мяркуе, што трэба плаціць людзям прыстойны заробак, не закрываць прадпрыемствы, а ствараць працоўныя месцы. Ён мяркуе, што трэба змяніць існую сістэму ў краіне, на чале якой не стаіць чалавек, як гэта павінна быць.

Кантакты крамы МРОЯ:

ВК: https://vk.com/mrojaaaa

FB: https: //www.facebook.com/groups/mroja

ок: https: //ok.ru/mroyarechy

інстаграм: https: //www.instagram.com/mrojaaaa/

+375 (29) 222-85-51

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках