20 лiпеня 2019, Субота, 20:00
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е на выходных

У суботу, напрыклад, будзе да +23.

13 ліпеня варункі надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў халоднай паветранай масе. Чакаецца воблачна з прасвятленнямі, піша Гідрамет.

Уначы пераважна без ападкаў, удзень месцамі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман. Вецер пераменных кірункаў сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +6..+12°С, максімальная ўдзень +17..+23°С.

14-15 ліпеня краіна будзе знаходзіцца ў вобласці паніжанага атмасфернага ціску, сфармаванай у няўстойлівай паветранай масе. Чакаецца воблачна з прасвятленнямі.

14 ліпеня месцамі ў краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны слабы туман. Вецер няўстойлівы слабы да сярэдняга, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +7..+14°С, максімальная ўдзень +16..+22°С.

15 ліпеня месцамі ў рэспубліцы пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень магчымыя навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +7..+14°С, максімальная ўдзень +17..+23°С.