1 траўня 2024, Серада, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны пракурор Малдовы падаў у адстаўку

Генеральны пракурор Малдовы падаў у адстаўку

Эдуард Харунжэн быў звязаны з ўцекачом-алігархам Плахатнюком.

Генеральны пракурор Малдовы Эдуард Харунжэн у чацвер падаў у адстаўку.

Як паведамляе "Еўрапейская праўда", пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Ігар Дадон.

"Сёння генеральны пракурор падаў прэзідэнту Рэспублікі Малдова заяву аб адстаўцы. На падставе заявы спадара Харунжэна я падпісаў указ аб ягоным звальненні з пасады", - паведаміў Дадон на сваёй старонцы ў Facebook.

9 ліпеня парламент Малдовы прызнаў прызначэнне Харунжэна на пасаду генпракурора незаконным і папрасіў прэзідэнта Ігара Дадона адправіць яго ў адстаўку.

Дадон падкрэсліў, што новае кіраўніцтва Генеральнай пракуратуры трэба абраць як мага хутчэй і ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам.

Як паведамляе выданне NewsMaker, сёння Вышэйшая рада пракурораў сабралася для таго, каб абмеркаваць распачынанне крымінальнай справы супраць Харунжэна на патрабаванне міністра ўнутраных спраў Андрэя Нэстасе.

Ён абвінаваціў Харунжэна ў дапамозе захопу ўлады ў Малдове дэмакратычнай партыяй і яе былым кіраўніком Уладзімірам Плахатнюком у чэрвені гэтага года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках