26 красавiка 2024, Пятніца, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У аўтапарку Лукашэнкі з'явіўся новы бронелімузін за 1,4 мільёна еўраў

154
У аўтапарку Лукашэнкі з'явіўся новы бронелімузін за 1,4 мільёна еўраў

Такога Mercedes-Maybach Pullman Guard няма нават у Пуціна.

Найноўшы Mercedes-Maybach Pullman Guard з нумарамі адміністрацыі Лукашэнкі засвяціўся ля стадыёна «Дынама», піша kp.by. Гэта апошняе, самае новае пакаленне браняваных лімузінаў ад кампаніі Mercedes. Мяркуецца, што на гэтай жа машыне дыктатар прыедзе на парад 3 ліпеня.

ВЕЛІЗАРНЫЯ ЗАДНІЯ ДЗВЕРЫ ЛІМУЗІНА ЎРУЧНУЮ АДКРЫВАЦЬ ЦЯЖКА, ТАМУ Ў АЎТО ЎСТАЛЯВАНЫ ЭЛЕКТРАПРЫВАД, ШТО ДАПАМАГАЕ ІХ АДЧЫНЯЦЬ І ЗАЧЫНЯЦЬ. ФОТА: ГЕНАДЗЯ МАЖЭЙКІ

Пастаўкі Mercedes-Maybach Pullman Guard пачаліся ў мінулым годзе. Але чакаць заказчыкам прыходзіцца доўга: на пабудову кожнага аўтамабіля сыходзіць блізу дзевяці месяцаў. Кіроўцу і пасажыраў абараняе бронесталь, усталяваная пад падлогай і па перыметры салона, сталь у спалучэнні з кеўларам у даху, кулястойкім шклом італьянскай фірмы Isoclima таўшчынёй больш за 6 сантыметраў.

РАССТРЭЛ ВА ЎПОР СА ШТУРМАВОЙ ВІНТОЎКІ ЛІМУЗІНУ НЕ СТРАШНЫ. ФОТА ВЫТВОРЦАЎ.
ФОТА: ГЕНАДЗЯ МАЖЭЙКІ

Ёсць і сакрэт: замест задняга шкла ўсталяваная бронезаглушка, замаскіраваная звонку стандартным шклом. У выніку лімузін адказвае ўзроўню абароны VR9 - расстрэл ва ўпор з штурмавых вінтовак лімузіну не страшны. А абарона ад падрыву адпавядае стандарту ERV -2010: лімузін здольны вытрымаць выбух 15 кг трацілу ў двух метрах ад аўтамабіля і ў метры над зямлёй.

Вялізныя заднія дзверы лімузіна ўручную адкрываць цяжка, таму ў машыне ўсталяваны электрапрывад, які дапамагае іх адкрываць і зачыняць. А за ўзняцце-апусканне ламініраванага полікарбанатам бронешла адказвае гідраўліка. Маса лімузіна - 5,1 тоны. У рух аўтамабіль прыводзіць шасцілітровы рухавік, які развівае 530 конскіх сіл.

ІНТЭР'ЕР ПРАДУГЛЕДЖВАЕ АЗДАБЛЕННЕ ВЫСОКАЙ ЯКАСЦІ, НАЯЎНАСЦЬ БАРА, МАСАЖУ КРЭСЛАЎ І НЕ ТОЛЬКІ. ФОТА ВЫТВОРЦАЎ

Інтэр'ер прадугледжвае аздабленне высокай якасці, наяўнасць бара, масажу крэслаў. Таксама ёсць ахоўная браняваная перагародка, якая не толькі аддзяляе VIP-персон ад кіроўцы і целаахоўніка, а яшчэ і абараняе іх.

Базавая цана браневіка - 1,4 мільёна еўраў. А з опцыямі накшталт сірэн, страбаскопаў, гучнагаварыцеляў і іншага індывідуальнага абсталявання яна можа вырасці яшчэ мацней - ліміту, фактычна, няма. Сёння гэта самая дарагая прадстаўніцкая мадэль у свеце.

Дакладна невядома, хто яшчэ з кіраўнікоў дзяржаў свету выкарыстоўвае такі аўтамабіль. Ім мог бы быць, напрыклад, Пуцін. Але ён яшчэ летась перасеў на «айчынны аўтапрам» - лімузін праекта «Картэж» - менавіта такі з'явіўся на менскіх вуліцах. Невядома і колькасць ужо вырабленых аўто - але відавочна, што іх зусім няшмат.

А на чым Лукашэнка ездзіў дагэтуль?

У аўтапарку беларускага дыктатара больш за дзясятак розных аўтамабіляў. Да нядаўняга часу флагманскім лімузінам быў браніраваны Mercedes Pullman Guard - тады апошняга, а цяпер ужо папярэдняга пакалення. Гэты лімузін краіна ўпершыню ўбачыла 21 студзеня 2011 года падчас жывой трансляцыі інаўгурацыі Лукашэнкі, ужо чацвёртай па ліку. Дарэчы, гэты лімузін засвяціўся нават раней, чым дакладна такі ж з'явіўся ў Пуціна.

ДА СЁННЯШНЯГА ДЛЯ ФЛАГМАНСКІМ ЛІМУЗІНАМ АЛЯКСАНДРА ЛУКАШЭНКІ БЫЎ ГЭТЫ БРАНІРАВАНЫ MERCEDES PULLMAN GUARD ФОТА САЙТА AVTO-NOMER.RU.

Браніраваны Pullman зроблены на базе Mercedes S-класа пятага пакалення (кузаў W221). Рэстайлінгавая версія (у Лукашэнкі менавіта такая) выпускаецца з 2009 года. Пад капотам машыны - V-падобны 12-цыліндравы рухавік аб'ёмам 5,5 літра і магутнасцю 517 коней. Кошты на новыя аўтамабілі ў Нямеччыны пачыналіся ад 900 000 еўраў і залежаць ад пажаданняў канкрэтнага заказчыка.

Напісаць каментар 154

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках