28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мухтар Аблязаў: Назарбаеў у паніцы

4
Мухтар Аблязаў: Назарбаеў у паніцы
МУХТАР АБЛЯЗАЎ
ФОТА: FACEBOOK

Напалоханая ўся палітычная вярхушка.

Арышты актывістаў апазіцыі ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Астане пракаментаваў лідар партыі «Дэмакратычны выбар Казахстна» Мухтар Аблязаў.

- Глядзіце, сябры, на гэта відэа цвярозым поглядам. Паліцэйскіх, на самай справе, не больш за 200 чалавек.

Калі б на плошчы стаяла хаця б 10 тысяч чалавек, гэтая група паліцэйскіх, нават калі б іх было 1000, нічога не змаглі б зрабіць.

У Астане жыве 1 мільён чалавек. Дастаткова сабраць пратэстуючых хоць бы 20 тысяч (гэта ўсяго 2% насельніцтва Астаны!), паліцыя адыдзе, як мінімум, у бок, а ў рэальнасці проста пяройдзе на бок народа.

Я вельмі добра ведаю Назарбаева і скажу вам, што ён у жудаснай паніцы. Напалоханая ўся палітычная верхавіна і асяроддзе Назарбаева. Цікава, Такаеў, які ў звычайным жыцці ходзіць з цяжкасцю, у стане наогул перасоўвацца?

А ўяўляеце, наколькі напалоханая Дарыга (дачка Нурсултана Назарбаева - заўв.рэд.))?

Страх апанента - гэта палова перамогі!

Мы на парозе велізарных перамен...

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках