26 красавiка 2024, Пятніца, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўропу накрыў сквар з Сахары

12
Еўропу накрыў сквар з Сахары

Наперадзе - яшчэ большае падвышэнне тэмпературы паветра.

Еўропа чарговым разам рыхтуецца да летняй спёкі: максімальная тэмпература найбліжэйшыя дні, як чакаецца, складзе ад +35°C да +40°C. Пра гэта паведамляе Euronews.

МОЛАДЗЬ АХАЛОДЖВАЕЦЦА Ў ФАНТАНАХ ТРАКАДЭРО НАСУПРАЦЬ ЭЙФЕЛЕВАЙ ВЕЖЫ. ПАРЫЖ, ФРАНЦЫЯ, 24 ЧЭРВЕНЯ 2019 ГОДА. ФОТА: REUTERS

Нязвыклая для Еўропы спякота дасягне піку ў чацвер і пятніцу, папярэджваюць сіноптыкі. Спякота прыйшла ў Еўропу з Сахары і закране ў першую чаргу паўднёвую частку кантынента. Нязвыкла высокія тэмпературы звязаныя з глабальным пацяпленнем. І калі раней пікі спёкі былі выключэннем, то цяпер еўрапейцам давядзецца да іх звыкнуць, папярэджваюць метэаролагі.

У Францыі «аранжавы» ўзровень трывогі ўвялі ў 65 дэпартаментах краіны. Прэзідэнт Эмануэль Макрон абвясціў аб мабілізацыі «ўсяго ўрада» ў сувязі з варункамі надвор'я. Да канца тыдня скасаваныя ўсе экзамены, а валанцёры раздаюць ваду валацугам на вуліцах Парыжа.

ЛЮДЗІ КУПАЮЦЦА Ў ФАНТАНАХ ТРАКАДЭРО НАСУПРАЦЬ ЭЙФЕЛЕВАЙ ВЕЖЫ. ПАРЫЖ, ФРАНЦЫЯ, 25 ЧЭРВЕНЯ 2019 ГОДА. ФОТА: REUTERS
ЛЮДЗІ ШПАЦЫРУЮЦЬ ПА ФАНТАННАЙПЛЯЦОЎЦЫ Ў ПАРКУ АНДРЭА СІТРАЕНА. ПАРЫЖ, ФРАНЦЫЯ, 25 ЧЭРВЕНЯ 2019 ГОДА. ФОТА: REUTERS

У Парыжы 25 чэрвеня тэмпература паветра дасягнула 34 градусаў і працягвае расці. Гарадскія ўлады ўжо абвясцілі аб усталяванні дадатковых фантанаў з пітной вадой і пра абсталяванне кандыцыянаваных памяшканняў у парках і муніцыпальных будынках для ўсіх ахвотных.

У ДОМЕ САСТАРЭЛЫХ ПАСТАЯЛЬЦАМ РАЗДАЛА ВАДУ І СІРОП: ДЛЯ ПАДЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ АНАМАЛЬНАЯ СПЯКОТА МОЖА СТАЦЬ СУР'ЁЗНЫМ ВЫПРАБАВАННЕМ. ЛЕ-БУСКЕ, ФРАНЦЫЯ, 25 ЧЭРВЕНЯ 2019 ГОДА. ФОТА: REUTERS
ПАСТАЯЛЬЦАМ У ДОМЕ САСТАРЭЛЫХ, ТАКСАМА РАЗДАЕ МАРОЗІВА. ЛЕ-БУСКІ, ФРАНЦЫЯ, 25 ЧЭРВЕНЯ 2019 ГОДА. ФОТА: REUTERS

У Італіі спякота ад 37 да 40 градусаў усталявалася ў паўночнай і цэнтральнай частцы краіны, у тым ліку ў Рыме, Фларэнцыі, Мілане і Турыне. У сямі італійскіх гарадах чакаюцца рэкордныя тэмпературы для чэрвеня.

УЛАДЫ РЫМА ЎЖО АШТРАФАВАЛІ ВОСЕМ ТУРЫСТАЎ - НА 450 ЕЎРАЎ КОЖНАГА - ЗА КУПАННЕ Ў ГАРАДСКІХ ФАНТАНАХ. У ГОРАДЗЕ ЗНАЧНА ЎЗРОС ПОПЫТ НА ХАЛОДНУЮ ВАДУ І АХАЛАДЖАЛЬНЫЯ НАПОІ. РЫМ, ІТАЛІЯ, 25 ЧЭРВЕНЯ 2019 ГОДА. ФОТА: REUTERS
АЛЕ СПЁКА - ДОБРАЯ НАГОДА ВЫБРАЦЦА НА ПЛЯЖ. ВЫСПУ ЛАМПЕДУЗА, ІТАЛІЯ, 25 ЧЭРВЕНЯ 2019 ГОДА. ФОТА: REUTERS

У Гішпаніі мясцовая метэаслужба Aemet таксама абвясціла аб падвышэнні ўзроўню трывогі ў сувязі са спякотай пачынаючы з серады: на паўночным усходзе краіны тэмпература паднімецца да 42 градусаў.

ДЗЯЎЧЫНА АТРЫМЛІВАЕ АСАЛОДУ АД ПРАХАЛОДЫ ЛЯ ФАНТАНА. БРУСЭЛЬ, БЭЛЬГІЯ, 24 ЧЭРВЕНЯ 2019 ГОДА. ФОТА: REUTERS
ГАСПАДЫНЯ САБАКІ АХАЛОДЖВАЕ ЯГО СТРУМЕНЕМ ФАНТАНА. БРУСЭЛІ, БЭЛЬГІЯ, 24 ЧЭРВЕНЯ 2019 ГОДА. ФОТА: REUTERS

Улады Бельгіі выпусцілі афіцыйнае папярэджанне пра «моцную спякоту». Са зветак Каралеўскага метэаралагічнага інстытута, слупок тэрмометра дасягне 34-35 градусаў.

ДЗЯЎЧЫНА ІДЗЕ ПА ФАНТАНЕ ВА ЎРАДАВЫМ КВАРТАЛЕ БЭРЛІНА. БЭРЛІН, НЯМЕЧЧЫНА, 24 ЧЭРВЕНЯ 2019 ГОДА. ФОТА: REUTERS
АД СПЯКОТЫ ПАКУТУЮЦЬ НЕ ТОЛЬКІ ЛЮДЗІ, А І ЗВЯРЫ. У ЗААПАРКУ БЭРЛІНА СЛАНОЎ АХАЛОДЖВАЮЦЬ ПРЫ ДАПАМОЗЕ ХАЛОДНАГА ДУШУ. БЭРЛІН, НЯМЕЧЧЫНА, 25 ЧЭРВЕНЯ 2019 ГОДА. ФОТА: REUTERS

У Нямеччыне ў сярэдзіне тыдня тэмпература можа пабіць рэкорды 70-гадовай даўніны, папярэджваюць метэаролагі.

ХЛОПЧЫК СКАЧА Ў ВАДУ НА ВЫСПЕ АМАГЕР. КАПЭНГАГЕН, ДАНІЯ, 25 ЧЭРВЕНЯ 2019 ГОДА. ФОТА: REUTERS

Спякота чакаецца нават у некаторых Скандынаўскіх краінах, дзе летнія тэмпературы звычайна вельмі сярэднія: на поўдні Даніі і Швэцыі тэмпература на гэтым тыдні можа дасягнуць +30°C.

Самая высокая тэмпература, калі-небудзь зарэгістраваная ў Еўропе, - гэта +48°C. Пік быў адзначаны ў Грэцыі ў 1977 годзе. А папярэдні доўгі перыяд анамальнай спякоты ў Еўропе быў зафіксаваны ў 2003 годзе: тады ад хвароб, выкліканых высокай тэмпературай паветра, памерла блізу 20 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках