5 траўня 2024, Нядзеля, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паказаў дарогу Пуціну

Паказаў дарогу Пуціну

Час сыходзіць

Вось і канец. І разам з тым – пачатак.

Кіраўнік Інгушэціі Еўкураў падаў у адстаўку. З фармулёўкай (паводле ТАСС), якая адлюстроўвае сутнасць стасункаў уладаў і народа па ўсёй краіне – раз'яднанасць улады і грамадскасці рэспублікі.

Нішто не дапамагло Еўкураву. Перагляд мяжы з Чачнёй абурыў рэспубліку. Ні адміністрацыйнае прадаўжэнне пытання, ні ціск на актывістаў, ні спробы мяккага і не вельмі ўціску не выратавалі. Вынікам стаў толькі раздрай, якому не відаць канца.

І Еўкураў не вытрымаў.

Усё тое самае адбываецца і ў Расеі. Толькі прычыны іншыя – пенсійнае рабаванне, зніжэнне ўзроўню жыцця на фоне ўзбагачэння верхавіны з ліку сяброў прэзідэнта, адабранне ўласнасці грамадзянаў, знішчэнне іх асяроддзя жыцця. А таксама галоўнае – бяспраўе, бяспраўе ва ўсім, ператварэнне цэлага народа ў халопаў, абавязаных чакаць літасцяў ад кіраўніцтва: «наўпростых ліній», пасланняў, выканання сваіх просьбаў.

Усё больш мацнее ўражанне, што, па-першае, улады не разумеюць свой народ, не хочуць яго чуць, не разумеюць, што так, як у «нулявыя», больш не будзе. Ніколі не будзе. А па-другое, улады не могуць здушыць пачатак татальнай хвалі абурэння іх паводзінамі. Сама ж гэтая хваля не збіраецца сціхаць, а толькі мацнее.

Вынік будзе той самы – раздрай у краіне і параза ўладаў. Якім усё роўна давядзецца сыходзіць. Еўкураў паказаў сваёй адстаўкай, наколькі гнілая, слабая ў Расеі ўлада. Наколькі яна, выкраўшы будучыню ў народа, сама не мае будучыні. І не верыць у яе.

Еўкураў сышоў. Паказаўшы дарогу Пуціну. Час сыходзіць і яму.

Telegram-канал «СерпомПо»

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках