26 красавiка 2024, Пятніца, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фонд МН17 патрабуе не дапусціць вяртання Расеі ў ПАРЕ

5
Фонд МН17 патрабуе не дапусціць вяртання Расеі ў ПАРЕ

РФ не можа проста ўзяць і атрымаць права голасу ў Радзе Еўропы.

Фонд "Авіякатастрофа", які прадстаўляе вялікую групу сваякоў ахвяр трагедыі МН17 на часова акупаваным Данбасе, патрабуе не дапусціць вяртання краіны-агрэсаркі Расеі права голасу ў ПАРЕ. Пра гэта паведамляе NOS.

"Расея не можа проста ўзяць і атрымаць права галасаваць у Радзе Еўропы. Гэта магчыма толькі пры ўмове і наяўнасці моцных гарантый таго, што Расея будзе супрацоўнічаць у расследаванні катастрофы МH17", - адзначаецца ў паведамленні.

Фонд накіраваў ліст у ПАРЕ, у якім адзначаецца, што Расея не супрацоўнічае са следствам аб катастрофе МН17, а таксама ў краіне распаўсюджваецца фальшывая інфармацыя пра трагедыю.

У Фондзе нагадалі, што РФ была пазбаўленая права голасу ў 2014 годзе пасля анэксіі Крыма.

Самалёт рэйса МН17 Амстэрдам-Куала-Лумпур быў збіты 17 ліпеня 2014 года над падкантрольнай баевікам тэрыторыяй. Загінулі ўсе 298 чалавек на борце. Высновы следства: лайнер ракетай 1986 выпуску збіў Бук 53-й брыгады войска РФ (Курск).

19 чэрвеня былі названыя першыя падазроныя ў справе аб катастрофе Боінга-777 над Данбасам у 2014 годзе: расейцы Сяргей "Хмурны" Дубінскі, Ігар "Стралкоў/Стралок" Гіркін, Алег "Гюрза" Пулатаў і ўкраінец Леанід "Крот" Харчэнка. Выстаўленыя падазрэнні, але іх не будуць экстрадаваць. СМІ высветлілі, дзе яны цяпер. РФ назвала ўсё "галаслоўнымі абвінавачваннямі", а ЗША і Брытанія заклікалі яе супрацоўнічаць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках