4 траўня 2024, Субота, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Кошт бензіну ў Беларусі зраўняецца з суседзямі

17
Эканаміст: Кошт бензіну ў Беларусі зраўняецца з суседзямі

Паліва падаражэе на дзясяткі адсоткаў.

Зноў на капейку даражэй. З сёння нашы кіроўцы заплацяць за літр 92-га бензіну 1 рубель 58 капеек; за літр 98-га - 1 рубель 90 капеек, а дызельнага паліва - 1 рубель 69 капеек. З пачатку года «Белнафтахім» павышае кошты ўжо пятнаццатым разам, паведамляе «Белсат».

Эканаміст Сяргей Балыкін мяркуе: «Кошт будзе ўздымацца да таго часу, пакуль не зраўняецца з коштамі ў суседніх дзяржавах. У Беларусі, за выключэннем Расеі, - самы танны бензін з усіх нашых суседзяў».

КОШТ АІ-95

МАСКВА - $0,70

МЕНСК - $0,80

КІЕЎ - $1,04

ВАРШАВА - $1,37

ВІЛЬНЯ - $1,43

Сапраўды, танней, чым у нас - бензін толькі ў Расеі. Каб дасягнуць украінскага ўзроўню, кошты паліва павінны вырасці на чвэрць, польскага - больш чым у паўтара разы.

Сяргей Балыкін заяўляе: «Кошт бензіну ў нас фармуецца дырэктыўным метадам, спускаецца зверху канцэрнам «Белнафтахім». Тэарэтычна, ён адлюстроўвае затраты на вытворчасць бензіну, нейкую планавую рэнтабельнасць, плюс падаткі з абароту».

Вось гэтая планавая рэнтабельнасць падае, бо Крэмль павышае кошт сваёй нафты. Каб зрабіць паліва для сваіх грамадзян больш танным, Масква знізіла падаткі для НПЗ. Для Менска ж страта даходаў ад падаткаў - недазваляльная раскоша. Таму застаецца па кроплі піць горкую мікстуру. Або капейкавыя павышэнні коштаў менш балючыя?

Жыхары Менска:

«Гэта незаўважна, але прыкметна стане пазней».

«Ніхто не адчувае, але калі паглядзець з мінулага - сума вельмі адчуваецца».

«Каб бак запоўніць, амаль 50 рублёў трэба - палова твайго даходу за дзень».

«Калі мне будзе дорага ездзіць, буду ездзіць на ровары. Вось і ўсё!»

Паліва падаражэе на дзясяткі адсоткаў, прагназуе эканаміст. Адзіная радасць - па капейцы.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках