3 траўня 2024, Пятніца, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цана нафты падае, а на бензін расце

5
Цана нафты падае, а на бензін расце

Дарэмна спрачацца з відавочным.

Нафтавыя каціроўкі пайшлі ўніз: кошт жнівеньскіх ф'ючэрсаў на паўночнаморскую нафту маркі Brent упершыню з 13 лютага апусціўся ніжэй за ўзровень 63 USD за барэль. Аднак гэта пакуль ніяк не адбіваецца на цэнавай стратэгіі канцэрна «Белнафтахім», піша «Экономическая газета».

Вядома, там прызнаюць, што кошты нафты зніжаюцца - было б дарэмна спрачацца з відавочным. Аднак прэс-служба канцэрна нагадала, што кошты пайшлі ўніз толькі ў апошні тыдзень, і нават у самым яго канцы. Пры гэтым сярэдні кошт на паўночнаморскую нафту за травень, паводле звестак беларускіх нафтахімікаў, склаў 71 USD за барэль. Больш за тое, кошт расейскай нафты маркі Urals, якую і купляюць нашы нафтаперапрацоўчыя заводы, вырас з пачатку года на 17% у адносінах да студзеня гэтага года. Пры гэтым з пачатку года кошты беларускіх АЗС павялічыліся толькі на 9,1%.

Як гаворыцца, адчуйце розніцу. Такім чынам, як бы ні падалі сусветныя кошты нафты, пакуль беларускія НПЗ не кампенсуюць свае выдаткі, сцэнар павышэння раздробных коштаў паліва «на капейку кожны тыдзень» будзе працягваць дзейнічаць.

У выніку з 2 чэрвеня г. кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,58 BYN за 1 літр, АІ-95-К5-Еўра - 1,69 BYN, АІ-98-К5-Еўра - 1,90 BYN, а дызпаліва - 1,69 BYN за 1 літр.

Пакуль спаўняецца прагноз - кошт 95-га бензіну і дызпаліва ў 1,7 BYN чакаем ужо на наступную нядзелю, 9 чэрвеня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках