26 красавiка 2024, Пятніца, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзены найлепшы спосаб схуднець без пачуцця голаду

8
Знойдзены найлепшы спосаб схуднець без пачуцця голаду

З гледзішча эвалюцыі чалавечы арганізм запраграмаваны падтрымліваць пэўную вагу.

Стварэнне дэфіцыту калорый пры захаванні колькасці спажыванай ежы дазволіць скінуць вагу і не адчуваць голаду. Пра гэта брытанскія лекары і навукоўцы апавялі газеце The Telegraph.

Як заявіў генетык з Кембрыджскага ўніверсітэта Джайлс Ё , з гледзішча эвалюцыі чалавечы арганізм запраграмаваны падтрымліваць пэўную вагу і не схільны да яе страты.

"Скінуць лішнія кілаграмы нялёгка. <...> Усё роўна, наколькі вы худыя, ваш мозг успрымае страту вагі як трывожны сігнал, зніжэнне вашых шанцаў на выжыванне", – патлумачыў Ё.

Генетык падкрэсліў, што адзіны спосаб паменшыць масу цела – спальваць больш энэргіі, чым спажываць. Аднак ён заўважыў, што большасць людзей пры гэтым адчувае сябе вельмі галоднымі цягам дня і зрываецца на нездаровыя пад’едкі.

Каб пазбегнуць гэтага, дыетолаг Рэйчэл Кларксан параіла сканцэнтравацца не на памяншэнні колькасці спажыванай ежы, а на ўключэнні ў рацыён нізкакаларыйных прадуктаў.

"Калі мы звыкліся есці пэўную колькасць ежы, то паменшыць яе вельмі складана. Мы не будзем адчуваць сябе сытымі, калі скароцім яе. Адзін са спосабаў пазбегнуць гэтага – прадаўжаць есці вялікую колькасць ежы, але перайсці на нізкакаларыйныя прадукты, якія будуць складаць аснову вашага рацыёну", – апавяла яна.

Паводле словаў Кларксан, для гэтага падыдуць гародніна з нізкім утрыманнем крухмалу, як брокалі, баклажаны, спаржа, садавіна і цэльназерневыя крупы, напрыклад булгур і кіноа. Важна ўключаць прадукты з высокім утрыманнем абалоніны ў кожны прыём ежы. Аптымальная колькасць штодня спажываных харчовых валокнаў складае 30 грамаў.

Акрамя таго, не варта забывацца пра бялкі і карысныя тлушчы, якія ўтрымліваюцца ў арэхах, семачках, авакада і аліўкавым алеі. Усе гэтыя прадукты прытупляюць пачуццё голаду і дазваляюць заставацца сытым доўга.

Кларксан таксама параіла піць ваду падчас ежы.

"Абалоніна набрыняе і, натуральна, запоўніць страўнік", – патлумачыла яна.

Дыетолаг парэкамендавала выкарыстоўваць невялікія міскі і талеркі – гэта дазволіць вам з'есці менш.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках