26 красавiка 2024, Пятніца, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Межы Менска зноў могуць змяніцца

3
Межы Менска зноў могуць змяніцца
ФОТА: 3DF.BY

Зямлю каля Нацыянальнага аэрапорта хочуць аддаць сталіцы.

«Дэпутаты» Менгарсавета на 10-й сесіі прапанавалі ўключыць участак зямлі плошчай 321,56 га ў склад сталіцы. Пра гэта паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

У склад Кастрычніцкага раёна мяркуецца ўключыць участак зямлі плошчай 321,56 га, які знаходзіцца ў Смалявіцкім раёне Менскай вобласці.

Гэта трэба для развіцця інфраструктуры Нацыянальнага аэрапорта Менск і добраўпарадкавання прылеглых тэрыторый.

Дэпутаты Менгарсавета на 10-й сесіі наважылі ўнесці прапанову ў Савет міністраў падаць гэты праект на разгляд прэзідэнту.

З гэтай тэмы выказваўся «мэр» Менска Анатоль Сівак у інтэрв'ю tut.by. Ён адзначаў, што цяпер тэрыторыя за агароджай Нацыянальнага аэрапорта належыць Менскай вобласці. Аэрапорту даводзіцца самому абслугоўваць усе інжынерныя сеткі і займацца добраўпарадкаваннем.

- Усе гэтыя выдаткі непазбежна кладуцца на кошт паслуг аэрапорта для ўсіх авіякампаній, якія лётаюць у Менск. Потым гэта адаб'ецца і на кошце авіябілета. Я гэта разумеў як міністр і прапаноўваў: Менск, забярыце гэта ўсё, гэта пакрысе пачне адбівацца на кошце паслуг Нацыянальнага аэрапорта. Я не знаходзіў паразумення, але раз я сам сюды прыйшоў - я пайшоў да прэзідэнта і сказаў: нам трэба забраць гэтыя землі, - адзначаў Анатоль Сівак. - Каб мы іх развівалі, думалі як пра гарадскую тэрыторыю - з добраўпарадкаваннем, вонкавым асвятленнем, стаянкамі для аўтамабіляў, якія ўвесь час падвяргаюцца крытыцы, водазабор, ліўнёўкі... «Прэзідэнт» гэта ўхваліў і даручыў падрыхтаваць разам з Менскай вобласцю нарматыўны дакумент перадачы гэтых тэрыторый Менску . І гэта ўжо будзе элемент ускоснай падтрымкі для Нацыянальнага аэрапорта, і яна не будзе спыняцца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках