26 красавiка 2024, Пятніца, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Няма падстаў для вяртання Расеі ў ПАРЕ

3
Зяленскі: Няма падстаў для вяртання Расеі ў ПАРЕ
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Пра гэта прэзідэнт Украіны заявіў у Парыжы.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мяркуе, што ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы няма падстаў для вяртання расейскай дэлегацыі.

Як паведамляе «Европейская правда», пра гэта ён заявіў у Парыжы на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам.

«Мы размаўлялі пра гэта са спадаром Макронам. Расея пакуль не выканала нічога, што павінна была выканаць. На маю думку, мы не можам гаварыць пра зняцце санкцый, пакуль Украіна не вярнула цалкам наш суверэнітэт. І санкцыі абараняюць суверэнітэт Украіны. Для вяртання Расіі ў ПАРЕ няма падстаў», - сказаў Зяленскі.

Нагадаем, рэгламентны камітэт ПАРЕ прыняў рэзалюцыю, якая можа змяніць правілы арганізацыі аб увядзенні санкцый у дачыненні да дэлегацый. Гэты крок можа прывесці да вяртання расейскай дэлегацыі ў ПАРЕ.

Асамблея разгледзіць зацверджаны камітэтам праект рэзалюцыі ў канцы чэрвеня.

Раней украінскія праваабаронцы перасцераглі ад прыняцця гэтай рэзалюцыі і безумоўнага вяртання расейскай дэлегацыі ў ПАРЕ, бо Расея цалкам грэбуе патрабаваннямі арганізацыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках