26 красавiка 2024, Пятніца, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Румас раздаў сваім намеснікам гарады і раёны

17
Румас раздаў сваім намеснікам гарады і раёны
СЯРГЕЙ РУМАС
ФОТА: CTV.BY

Прэм'ер замацаваў за сваімі намеснікамі 11 гарадоў.

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас распараджэннем №230р замацаваў за сваімі намеснікамі 11 гарадоў з колькасцю насельніцтва ад 80 тысяч чалавек. Зроблена гэта, як паведамілі ў Савеце міністраў, для эфектыўнага ўзаемадзеяння нацыянальных і мясцовых уладаў у пытанні іх паскоранага развіцця.

Так, першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын замацаваны за Мазырскім і Лідскім раёнамі, Уладзімір Дворнік - за горадам Бабруйскам і Бабруйскім раёнам, Уладзімір Кухараў - за Барысаўскім, Маладзечанскім і Салігорскім раёнамі, Ігар Ляшэнка - за Наваполацкім, Аршанскім і Полацкім раёнамі, а Ігар Петрышэнка - за Пінскам, Баранавічамі, Пінскім і Баранавіцкім раёнамі.

Віцэ-прэм'еры павінны дапамагаць аблвыканкамам выпрацоўваць эфектыўныя меры для паскоранага развіцця гарадоў і раёнаў, а таксама стварэння дадатковых умоў іх устойлівага эканамічнага росту. Яны павінны развязваць і кантраляваць пытанні падрыхтоўкі і рэалізацыі планаў развіцця замацаваных тэрыторый, удзельнічаць у ацэнцы чаканых вынікаў.

Акрамя таго, намеснікі прэм'ера будуць прымаць меры для ўрэгулявання спрэчных пытанняў у ходзе рэалізацыі планаў развіцця падкантрольных гарадоў і раёнаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках