26 красавiка 2024, Пятніца, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча ўзмацняе сваю энэргетычную бяспеку

Польшча ўзмацняе сваю энэргетычную бяспеку

Краіна павялічыць аб'ём паставак звадкаванага прыроднага газу з ЗША.

Польшча павялічыць аб'ём паставак звадкаванага прыроднага газу з ЗША, - гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце «Польскай нафтавай і газавай кампаніі» (PGNiG), паведамляе «Радыё Польшча».

Пагадненне было падпісанае на днях у Белым доме прадстаўнікамі PGNiG і кампаніі Venture Global LNG.

У адпаведнасці з пагадненнем, аб'ём газу, які купляецца праз тэрмінал Плакемінс а 2023 годзе павялічыцца на 1,5 мільёна тон у год - з 1 да 2,5 мільёна тон.

«Сукупны аб'ём газу, набытага кампаніяй PGNiG праз абодва тэрміналы, пабудаваныя кампаніяй Venture Global LNG, дасягне 3,5 млн тон звадкаванага прыроднага газу ў год - 1 мільён тон будзе прыпадаць на тэрмінал Калкасье Пасі, а 2,5 мільёна тон - на тэрмінал Плакемінс», - гаворыцца ў заяве.

«Польшча і ЗША заключылі моцны і стратэгічны саюз і сяброўства, які ўзмацняе сумесная ўцягнутасць у энэргетычную бяспеку і разуменне, што рэальная энэргетычная бяспека дасягаецца дзякуючы энэргетычнай разнастайнасці», - сказаў міністр энэргетыкі ЗША Рык Пэры, які таксама прысутнічаў падчас падпісання дамовы.

«Дзякуючы добрым стасункам з нашымі амерыканскімі партнёрамі і эфектыўнымі перамовамі мы атрымалі магчымасць пастаўляць звадкаваны газ праз тэрмінал Плакемінс на вельмі канкурэнтных умовах», - падкрэсліў старшыня праўлення PGNiG SA Пётр Вазняк.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках