26 красавiка 2024, Пятніца, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Штадлер» Гомель - Менск больш за тры гадзіны прастаяў паміж станцыямі з пасажырамі ўнутры

5
«Штадлер» Гомель - Менск больш за тры гадзіны прастаяў паміж станцыямі з пасажырамі ўнутры
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Цягнік зламаўся ў спякоту недалёка ад Жлобіна.

«Штадлер», які ішоў з Гомеля ў Менск, зламаўся недалёка ад Жлобіна і больш за тры гадзіны прастаяў на перагоне паміж станцыямі. Пасажыры ўвесь гэты час чакалі ўнутры, піша tut.by.

Цягнік выйшаў з Гомеля а 15.10, а спыніўся а 15.45. У кантакт-цэнтры Беларускай чыгункі паведамілі, што цягнік спыніўся на перагоне Салтанаўка - Хальч у сувязі з паломкай. Са слоў праваднікоў, цягнік быў абясточаны.

«Спачатку было горача, потым праваднікі адкрылі дзверы, - распавёў пасажыр Андрэй, які знаходзіўся ўнутры. - Прыкладна пра гадзіну пасля прыпынку ўключыліся кандыцыянеры».

Цягнік затрымаўся: на 18.10 было запланавана прыбыццё ў Менск, аднак дагэтуль склад яшчэ не дабраўся да Жлобіна.

- На гэты момант сем вагонаў дацягнулі да станцыі Хальч, яшчэ сем вагонаў стаяць. Магчыма, будуць перасаджваць, - сказалі ў кантакт-цэнтры Беларускай чыгункі а 19 гадзіне.

Праваднікі апыталі пасажыраў аб тым, ці плануюць яны далейшыя перасадкі. Тым, хто захоча атрымаць кампенсацыю, прапануюць звярнуцца з пісьмовай заявай да дзяжурнага памочніка начальніка вакзала на станцыі «Менск-Пасажырскі».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках