26 красавiка 2024, Пятніца, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЕЗ паабяцалі падтрымку новаму ўраду Малдовы

2
У ЕЗ паабяцалі падтрымку новаму ўраду Малдовы

Еўрапейскі Звяз вітаў мірную перадачу ўлады ў Малдове.

Еўракамісар у пытаннях еўрапейскай палітыкі суседства і перамоў для пашырэння Ёханэс Хан вітаў мірную перадачу ўлады ў Малдове і паабяцаў новаму ўраду падтрымку ЕЗ.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Еўракамісіі пасля размовы Ёханэса Хана з прэм'ерам Малдовы Маяй Санду, паведамляе «Европейская правда».

«Камісар вітае мірную перадачу ўлады і тыя крокі прэм'ер-міністра Санду, якія яна ўжо зрабіла для пачатку ажыццяўлення праграмы рэформаў урада. Ён таксама высока ацаніў намер прэм'ер-міністра прасоўваць самыя тэрміновыя рэформы, у тым ліку тыя, якія раней абмяркоўваліся з ЕЗ», - гаворыцца ў паведамленні.

Камісар Хан таксама падкрэсліў гатоўнасць Еўрапейскага Звязу працаваць з новым малдаўскім урадам.

«Улады Малдовы адразу атрымаюць дапамогу і падтрымку ЕЗ, як толькі пачнуць працу на карысць грамадзян, спрыяць вяршэнству закона і забяспечваць плюралізм меркаванняў у СМІ», - гаворыцца ў паведамленні Еўракамісіі.

І Хан, і Санду таксама пацвердзілі ўзаемную прыхільнасць умацаванню і паслядоўнаму ажыццяўленню пагаднення аб асацыяцыі Малдовы і ЕЗ.

Нагадаем, 14 чэрвеня Дэмпартыя Малдовы заявіла аб тым, што адмаўляецца ад улады, каб краіна магла выйсці з палітычнага крызісу.

Новы ўрад краіны прызналі ключавыя дзяржавы ЕЗ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках