Румас патэлефанаваў Мядзведзеву
4- 12.06.2019, 21:37
- 14,581
Прэм'ер Беларусі абмеркаваў з расейскім калегам пытанні «інтэграцыі» дзвюх краін.
На ініцыятыву беларускага боку сёння адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса са старшынём урада Расеі Дзмітрыем Мядзведзевым, паведамляе БелТА.
Сяргей Румас павіншаваў свайго калегу з Днём Расеі і пажадаў дабрабыту і працвітання расейскаму народу.
Быў абмеркаваны ход работы сумеснай групы выпрацоўкі прапаноў аб далейшым развіцці беларуска-расейскай інтэграцыі, вочнае пасяджэнне якой адбудзецца 15 чэрвеня ў Маскве. Сяргей Румас таксама пацвердзіў адрасаванае раней Дзмітрыю Мядзведзеву запрашэнне наведаць ІІ Еўрапейскія гульні ў Менску.