29 красавiка 2024, панядзелак, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 чэрвеня ў Беларусі падаражэюць цыгарэты

14
З 1 чэрвеня ў Беларусі падаражэюць цыгарэты

З наступнага месяца ў продажы таксама з'явяцца новыя маркі.

З 1 чэрвеня ў Беларусі падаражаюць некаторыя маркі цыгарэты. Пра гэта паведамляюць у Міністэрстве падаткаў і збораў. З наступнага месяца ў продажы таксама з'явяцца новыя маркі, паведамляе tut.by.

Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» падвышае кошты на Pall Mall Red, Pall Mall Blue, Pall Mall Silver, Pall Mall Azure - з 2,35 да 2,4 рубля, Pall Mall Nano Blue, Pall Mall Nano Silver, Pall Mall Nanokings Blue, Pall Mall Nanokings Silver - 2,15 да 2,2 рубля, Pall Mall Nano Fresh, Pall Mall Nano Fusion - з 2,2 да 2,25 рубля, Kent HDi Exclusive Grey, Kent HDi Blue, Kent HDi Silver, Kent Nano Blue , Kent Nano Silver, Kent Nano White, Kent Nanotek Blue, Kent Nanotek Silver, Kent Nanotek White, Kent Nanotek Exclusive Grey, Kent Mode Blue, Kent Mode Silver - з 3 да 3,05 рубля, Kent Feel, Kent Feel Aroma, Kent Feel Aurum, Kent Double Mix - з 3,05 да 3,1 рубля, Rothmans Blue, Rothmans Azure, Rothmans Blue +, Rothmans Azure + - з 2,45 да 2,5 рубля.

У продажы з'явяцца цыгарэты тытунёвай фабрыкі «Нёман» Kent Mix Purple Fresh, яны будуць каштаваць 3,1 рубля.

Кампанія «Тытунь-інвест» пачне прадаваць цыгарэты Sobranie Refine Evolve - па 3,22 рубля.

Прадпрыемства «Беларусьгандаль» з 1 чэрвеня падвышае кошты на KENT MODE BLUE, KENT MODE SILVER, KENT MIX RED BREEZE - з 3,05 да 3,1 рубля, PALL MALL SUPERSLIMS AZURE, PALL MALL SUPERSLIMS VIOLET - з 2,15 да 2, 2 рублі, RICHMOND BLACK EDITION - з 4,5 да 4,55 рубля, RICHMOND BRONZE EDITION, RICHMOND RED EDITION - з 4,35 да 4,4 рубля, AROMA RICH IRISH BLEND, AROMA RICH RED & AGED - з 3,75 да 3,8 рубля, AROMA RICH RED & AGED SUPERSLIMS - з 3,5 да 3,55 рубля, AROMA RICH BARDSEY BLEND - з 3,75 да 3,8 рубля.

З наступнага месяца ў продажы з'явяцца цыгарэты BOND STREET BLUE SELECTION, BOND STREET PREMIUM SPECIAL - па 1,9 рубля.

Імпарцёр цыгарэт "энэргія-ОІЛ» не будзе з 1 чэрвеня павышаць кошты.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт могуць кожны месяц дэклараваць максімальныя раздробныя цэны на цыгарэты і іншыя тытунёвыя вырабы. Як правіла, з 1 чысла павышаюцца цэны на тыя ці іншыя цыгарэты і ўводзяцца ў продаж новыя маркі. Спіс цыгарэт, якія падаражэюць, і максімальныя цэны можна паглядзець на сайце МПЗ.

Нагадаем, у краінах ЕАЭС - Беларусі, Расеі, Казахстане, Кыргызстане і Арменіі - збіраюцца з 2024 года зраўнаваць акцызы на цыгарэты. Калі бакі дамовяцца на тых умовах, якія абмяркоўваюцца цяпер, то нашай краіне давядзецца прыкметна падняць стаўкі. Для беларусаў гэта азначае, што кошты вырастуць. На колькі - пакуль невядома. Але падаражанне ў першую чаргу заўважаць тыя, хто купляе бюджэтныя і сярэдняй цаны цыгарэты. Дарагія маркі таксама падаражаюць, але не так прыкметна.

У нашай краіне прадаюць цыгарэты трох цэнавых катэгорый, для кожнай з якіх устаноўленая асобная стаўка акцызу. Так, для першай цэнавай катэгорыі з 1 студзеня гэтага года стаўку ўзнялі да 20,71 рубля (у 2018 годзе было 18,83 рубля), другой катэгорыі - да 52,21 рубля (было - 47,46 рубля), для трэцяй - да 59,86 рубля (было - 54,42 рубля). Пры гэтым на другое паўгоддзе ўлады плануюць падняць стаўкі акцызу на 4,7%.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках