26 красавiка 2024, Пятніца, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы адзначаць 30-годдзе першых свабодных парламенцкіх выбараў

1
У Польшчы адзначаць 30-годдзе першых свабодных парламенцкіх выбараў

Першыя свабодныя выбары ў Сейм і Сенат ПНР адбыліся 4 і 18 чэрвеня 1989 года.

У Польшчы плануецца шырока адзначыць 30-ю гадавіну першых свабодных выбараў у краіне ў перыяд пасля праўлення камуністаў. Выбары ў Сейм і Сенат ПНР адбыліся 4 і 18 чэрвеня 1989 года, паведамляе «Радыё Польшча».

Галоўнай падзеяй свята стане канцэрт «Мы выбралі свабоду. Смолік і госці», які адбудзецца ўвечары 4 чэрвеня на варшаўскай пл. Дэфіляд. Прагучаць 15 кампазіцый. Распавядае Анджэй Смолік, музыка і мастацкі кіраўнік канцэрту: «Мы паспрабуем паказаць Польшчу ў разрэзе праз прызму музыкі апошняга 30-годдзя».

Памятныя імпрэзы пройдуць ва ўсёй Польшчы. У Варшаве з 7 чэрвеня да 5 жніўня ў скверы ім. святара Яна Твардоўскага будуць прадэманстраваныя 60 фотаздымкаў польскай і замежнай прэсы аб падзеях 1989 года.

Святкаванне 30-годдзя свабодных выбараў пачнецца 29 траўня з адкрыцця мемарыяльнай дошкі ў гонар месца Грамадзянскага камітэта варшаўскага грамадзянскага камітэта прафзвязу «Салідарнасць» на пл. Канстытуцыі, ля былой кавярні Niespodzianka.

4 чэрвеня ў Саскім парку выканаюць гімн Польшчы.

Адзін з арганізатараў памятных імпрэзаў - Дом сустрэч з гісторыяй (Dom Spotkań z Historią).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках