4 траўня 2024, Субота, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святаслаў Вакарчук: Гісторыя заўсёды справядлівая

1
Святаслаў Вакарчук: Гісторыя заўсёды справядлівая
ФОТА: УНІАН

Лідар украінскай партыі «Голас» прачытаў лісты Сянцова і Грыба на акцыі ў Кіеве.

25 траўня лідар украінскай партыі "Голас", музыка Святаслаў Вакарчук у рамках "Кніжнага арсэналу" ў Кіеве ўзяў удзел у акцыі "Лісты з няволі", якая праходзіць у рамках глабальнай кампаніі #SaveOlegSentsov, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна".

У рамках акцыі вядомыя журналісты і акцёры са сцэны чыталі лісты ўкраінскіх палітвязняў, якія знаходзяцца ў расейскіх турмах. Вакарчук прачытаў ліст асуджанага ў РФ да 20 гадоў пазбаўлення волі рэжысёра Алега Сянцова для цырымоніі прэміі Сахарава і ліст асуджанага на шэсць гадоў турмы за нібыта падрыхтоўку тэракту Паўла Грыба.

"Не мае значэння, калі ты памрэш. Важней як і за што. Можна да 18 гадоў быць простай сялянкай. А потым сваімі дзеяннямі ўзняць на супраціў цэлую краіну. Прыняць прыніжэнне і пакутніцкую смерць, а потым застацца жыць у гісторыі пад імем Жанна. А можна да глыбокай старасці пражыць сытую жыццё ўладара, нястомна агучваючы струмень хлуслівых слоў, якімі нібыта будзе захапляцца ўвесь народ. І табе будуць падаваць руку сусветныя лідары, не жадаючы з табой сварыцца. Але пасля смерці тваё імя будзе праклятае. Сённяшні дзень часта несправядлівы, але гісторыя з справядлівая заўсёды. З часам усё ўстае на свае месцы і называецца сваімі імёнамі", - прачытаў Вакарчук ліст Сянцова.

У акцыі разам з гледачамі ўзяло ўдзел блізу 250 чалавек.

Відэа выступу Вакарчука апублікавала hromadske.ua на сваёй старонцы ў Facebook.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках