Фотафакт: Як у Літве выбіраюць прэзідэнта і еўрапарламентароў
2- 26.05.2019, 17:43
- 10,337
У другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Літве да 16-й гадзіны прагаласаваў 31% выбарнікаў.
У нядзелю ў Літве праходзіць другі тур прэзідэнцкіх выбараў і выбары ў Еўрапарламент.
26 траўня, у дзень выбараў у Літве, галасаванне праходзіць на выбарчых участках з 7 да 20-й гадзіны. У выбарчыя спісы ўнесеныя 2 млн 487 тыс. 745 выбарнікаў, піша delfi.lt.
За прэзідэнцкі пост у другім туры змагаюцца былая міністарка фінансаў, кандыдатка кансерватараў і дэпутатка парламента Інгрыд Шымона і эканаміст, незалежны кандыдат Гітанас Науседа.
У выбарах у Еўрапарламент удзельнічаюць 16 спісаў кандыдатаў, якія высоўваюцца партыямі і грамадскімі камітэтамі.
У цэлым Літва абярэ 11 еўрапарламентарыяў.
У другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Літве да 16-й гадзіны прагаласаваў 31% выбарнікаў, яшчэ амаль 11% прагаласавалі датэрмінова.