Знойдзеныя ўнікальныя грыбы, якія ствараюць золата з паветра
15- 26.05.2019, 17:10
- 25,564
Новы від грыбоў называецца Fusarium oxysporum.
Навукоўцы аўстралійскага Дзяржаўнага аб'яднання навуковых і ўжытковых даследаванняў зрабілі гучную заяву пра невядомы раней від грыбоў, піша «Апостроф».
У публікацыі гаворыцца пра знаходку мікраскапічных грыбоў, якія здольныя паглынаць злучэнні золата і ператвараць іх у чысты метал.
Новы від грыбоў называецца Fusarium oxysporum. Яны былі знойдзеныя на захадзе Аўстраліі і прадэманстравалі вельмі незвычайную здольнасць карыстацца растворанымі ў асяроддзі злучэннямі золата.
Рэч у тым, што грыбы вылучаюць высокарэактыўныя малекулы пераксіду вадароду, што прымушае яго акісляцца і ператварацца ў іоны. Пасля гэтага ўтвараюцца комплексы чыстага металу. Пры гэтым бліскучыя залатыя часцінкі ўсейваюць паверхню міцэлію.
Цяпер спецыялісты не могуць сказаць, для чаго грыбы выкарыстоўваюць падобнае ператварэнне.