26 красавiка 2024, Пятніца, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ніводзін кандыдат не зарэгістраваўся для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта Алжыра

Ніводзін кандыдат не зарэгістраваўся для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта Алжыра

Некаторыя палітыкі абвясцілі пра байкот выбараў.

Апоўначы 26 траўня скончыўся тэрмін падачы заявак на ўдзел у выбарах прэзідэнта Алжыра, аднак ніводзін палітык не зарэгістраваў сваю кандыдатуру. Пра гэта паведаміла выданне El Khabar (пераклад - gordonua.com).

Канстытуцыйная рада краіны рыхтуецца абвясціць аб скасаванні галасавання, прызначанага на 4 ліпеня.

Некаторыя палітыкі абвясцілі пра байкот выбараў, калі іх будзе праводзіць адміністрацыя часовага прэзідэнта Абдэлькадэра Бенсалеха.

Кожную пятніцу ў сталіцы праходзяць акцыі пратэсту, многія ўдзельнікі дэманстрацый патрабуюць ліквідацыі прэзідэнцкай пасады.

Сітуацыя з адмовай ад рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты не прадугледжаная канстытуцыяй Алжыра. Суразмоўцы выдання выказалі здагадку, што Канстытуцыйная рада скарыстаецца артыкулам пра перанос выбараў на два месяцы ў выпадку смерці кандыдата.

З 1999 года Алжырам кіраваў Абдэльазіз Бутэфліка. У 2019 годзе 82-гадовы прэзідэнт абвясціў аб сваім вылучэнні на пяты тэрмін, з прычыны чаго ў краіне пачаліся масавыя пратэсты. Дарэчы, 1-2 сакавіка былі параненыя 183 чалавекі, адзін памёр.

11 сакавіка Бутэфліка заявіў, што не пойдзе на пяты прэзідэнцкі тэрмін. Ён патлумачыў гэтую пастанову ўзростам і станам здароўя.

Прэзідэнт абвясціў пра сыход у адстаўку 2 красавіка, за 26 дзён да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў. Паўнамоцтвы прэзідэнта часова прыняў Бенсалех. 9 красавіка ён абвясціў аб правядзенні выбараў кіраўніка дзяржавы, прызначыўшы іх на 4 ліпеня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках