26 красавiка 2024, Пятніца, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ужо пануюць IT-тэхналогіі, а беларускія спецслужбы нажніцамі адкрываюць канверты»

16
«Ужо пануюць IT-тэхналогіі, а беларускія спецслужбы нажніцамі адкрываюць канверты»

Як спецслужбы праглядаюць пошту апазіцыянераў.

Пра гэта сустаршыня аргкамітэту партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Георгій Дзмітрук напісаў у «Фэйсбуку»:

«9 сакавіка 2019 года мне быў адпраўлены з ЗША ліст з запрашэннем на вяселле да ўлюбёнай пляменніцы Алёнкі. І пачалося "вялікае" падарожжа канверта па беларускіх службах і арганізацыях! Чытаем першую адзнаку на канверце: Кобрын: 15.05.2019. Затым ліст быў, відавочна, адкрыты, бо частка гэтага штэмпеля была заклеена старанна падабранай па колеры паперай.

ФОТА: FACEBOOK.COM/HEORHI.DZMITRUK

Затым наступная пазнака: Кобрын 16.05.2019. Затым: Кобрын17.0.2019. Паўторнае выкрыццё было зробленае шляхам абразання боку і заклейвання клейкай стужкай з подпісам на ангельскай мове (мабыць, дзеля важнасці?) BELPOSHTA MINSK AMU.

Клейкая стужка відавочна ідзе паверх першага адкрывання. Адзнака «Адкрыты на патрабаванне мытні» (дарэчы, у Кобрыне мытні няма!!!) і подпіс пастаўлены з двух бакоў канверта. Застаецца дадаць, што сам канверт я атрымаў (канверт быў кінуты на парог майго дома) сёння, 25 траўня 2019 года. Дзе падарожнічаў канверт яшчэ амаль 10 дзён - мне не зразумела!

Вось у такой краіне мы жывем, дарагія беларусы! Ужо пануюць Еўрапейскія гульні, IT-тэхналогіі і электрамабілі, а ў Беларусі, як карчы сядзяць высокааплатныя работнікі «нябачнага фронту» і, па-старому, нажніцамі адрываюць замежныя канверты! Можа хто падкажа, што за арганізацыя займаецца такой бруднай працуй?

Дадам, за апошніх 10 гадоў я не атрымаў ніводнага не адкрытага пакета!

P.S. Зычу шчасця табе, улюбёная пляменніца Аленка! Вы - вельмі прыгожая пара! Доўгіх гадоў, даражэнькія», - напісаў Георгій Дзмітрук.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках