26 красавiка 2024, Пятніца, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

65-гадовага галоўнага лекара 9-й бальніцы асудзілі на 5 гадоў калоніі

11
65-гадовага галоўнага лекара 9-й бальніцы асудзілі на 5 гадоў калоніі
ФОТА: ДАР'Я БУРАКІНА, TUT.BY

Валерыя Кушнярэнку прызналі вінаватым у атрыманні хабару ў 13 800 даляраў.

Прысуд 65-гадоваму Валерыю Кушнярэнку суд Маскоўскага раёна Менска абвясціў у чацвер, 23 траўня. Яго прызналі вінаватым у атрыманні хабару ў 13 800 даляраў і прысудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці, паведамляе tut.by.

Судовае разбіральніцтва ў справе Валерыя Кушнярэнкі доўжылася крыху менш за 10 дзён. Дасведчанаму лекару выставілі абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 430 КК (Атрыманне хабару ў буйнай суме). Паводле версіі следства, за перамогу ў тэндэры пэўнага пастаўшчыка медыцынскага абсталявання або расходных матэрыялаў былы галоўны лекар 9-й бальніцы атрымліваў хабар. Грошы заўсёды перадаваліся ў службовым кабінеце медыка. У 2017 годзе Кушнярэнку яшчэ падарылі памятную срэбраную манету з выявай Божай Маці коштам 500 даляраў.

- Я прызнаю сябе вінаватым цалкам, - казаў фігурант у першы дзень суда. - У выніку таго, што адбылося, я, прапрацаваўшы ў ахове здароўя 40 гадоў, страціў свой твар, сваё добрае імя. Глыбока раскайваюся ў гэтым. Тое, што ўсё страціў, - самае важнае.

Як паведамілі ў судзе Маскоўскага раёна Менска, 23 траўня Валерыю Кушнярэнку быў вынесены прысуд.

- Яму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў, - удакладнілі ў судзе.

Нагадаем, разам з Кушнярэнкам летам 2018 года быў таксама затрыманы ягоны падначалены - загадчык эндаскапічным аддзяленнем Андрэй Саўчанка. За хабар у 3 тысячы рублёў яго прысудзілі да 2,5 года пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках